Жыхароў Рагачова атакуюць шэршні
Як паведаміў рэдакцыі нашай газеты інспектар групы прапаганды і абучэння раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Альха, гэтым летам выратавальнікі 18 разоў выязджалі для аказання дапамогі гараджанам і вяскоўцам, якія пацярпелі ад нашэсця шэршняў, чмялёў і пчол. Супрацоўнікі аддзела рабілі дэзінсекцыю месц знаходжання гэтых насякомых, якія ўяўлялі вялікую пагрозу здароўю і жыццю людзей.
М. КАВАЛЬСКІ.
Версия для слабовидящих
















