Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ільіч Міхасёў: "Даводзіць справу да канца"
Такім прынцыпам кіруецца ў сваёй дзейнасці дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ільіч Міхасёў. Аб гэтым сведчаць даныя аб зваротах да яго выбаршчыкаў.
Так, з пачатку года да дэпутата звярнуліся 35 жыхароў нашага горада і раёна. Уладзімір Ільіч зрабіў ўсё неабходнае для іх вырашэння. У выніку па дзесяці зваротах прыняты ўжо станоўчыя рашэнні, па шаснаццаці дадзены адпаведныя тлумачэнні, астатнія звароты грамадзян знаходзяцца ў стадыі вырашэння.
І на прыёме Уладзімір Ільіч уважліва ўнікае ў пытанні, з якімі да яго звяртаюцца выбаршчыкі. Вось, напрыклад, на апошнім такім прыёме, які праводзіўся ў райвыканкаме, да дэпутата звярнуліся некалькі чалавек. У кожнага з іх – свае праблемы. Але ж вырашаць іх трэба ў рамках дзеючага заканадаўства, аб чым і сказаў ім дэпутат. І даў шэраг слушных парад.
А па аднаму пытанню – аб пераглядзе платы за праверку гародніны і іншай прадукцыі, якую гараджане і вяскоўцы прадаюць на рынку, - да дэпутата звярнулася цэлая дэлегацыя. Для вырашэння гэтага пытання неабходна было перагаварыць з галоўным ветэрынарным урачом нашага раёна В.К.Максімчыкам. Але ён знаходзіўся ў той дзень у камандзіроўцы ў другой вобласці. І дэпутат знайшоў яго там – звярнуўся па мабільным тэлефоне і пытанне, якое хвалюе многіх, вырашыў станоўча.
Міхась КАВАЛЁЎ.