Днямі раённы выканаўчы камітэт на сваім пасяджэнні, якое вёў старшыня райвыканкама Сяргей Якаўлеў, разгледзеў пытанне “Аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і прыцягненні міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў сацыякультурную сферу”. Быў адзначаны станоўчы вопыт аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі па гэтаму пытанню.
Праектнай дзейнасцю рага-чоўцы займаюцца з 2009 года, удзельнічаючы ў разнастайных конкурсах праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Першая ініцыятыва была звязана са ства-рэннем экамузея “Беларуская лялька” на базе Стрэнькаўскага раённага цэнтра рамёстваў у межах сумеснага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні” Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Атрыманыя сродкі, а гэта больш 16 мільёнаў рублёў, былі выкарыстаны на набыццё мэблі, сыравіны, абсталявання (у тым ліку муфельнай печы) для цэнтра рамёстваў. Узрасла турыстычная прыцягальнасць вёскі Стрэнькі, дзе працуе адзіны ў Беларусі экамузей засцерагальных (“обереговых”) лялек. Тут праводзяцца выстаўкі, абрады, майстар-класы, экскурсіі для гасцей з розных куткоў нашай краіны, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа.
Другая ініцыятыва – “Стрэнькаўскія дзяўчаты” дазволіла вырабіць новыя касцюмы для творчага калектыву Стрэнькаўскага сельскага Дома культуры, без выступлення якога не праходзіць ні адно культурна-масавае мерапрыемства на гэтай тэрыторыі.
У 2011 годзе рагачоўцы выйгралі максімальны грант – 7000 у.а. –  па праграме “Развіццё міжнароднай доследчай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылю” (ICRIN), якую фінан-савала ААН пры падтрымцы МАГАТЭ. Ініцыятыва аддзела культуры “Зрабі крок насустрач мастацтву” была звязана з адкрыццём у Рагачове выставачнай залы. За сродкі міжнароднай тэхнічнай дапамогі было набыта абсталяванне для выставачнай залы: камп’ютар, ноутбук, мультымедыйны праектар, акустычная сістэма, мэбля і іншае. Акрамя гэтага, праграма ICRIN дала магчымасць адкрыць два інфармацыйна-камунікацыйных цэнтры ў пасёлках Ільіч і Беліцк (на базе клубных устаноў).
Удзел у пералічаных невялікіх праектах узбагаціў аддзел цікавым, важным, своечасовым вопытам і даў магчымасць выкарыстаць атрыманыя навыкі ў вялікім і значным конкурсе, які ў 2012 годзе быў аб’яўлены Еўрапейскім Саюзам для мясцовых органаў улады.
- У рамках гэтага конкурсу мы распрацавалі праект “Стварэнне эфектыўнай сістэмы культурных і інфармацыйных паслуг для сельскага насельніцтва “Свет інфармацыі, культуры і творчасці – для ўсіх”, – расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Міхаіл Зайцаў. – Праект накіраваны на развіццё дыялогу мясцовых органаў улады і сельскага насельніцтва па пытаннях удасканалення сацыяльнай і культурнай палітыкі ў сельскай мясцовасці праз захаванне і раз-віццё культурнай самабытнасці. Значнасць яго ў тым, што гэта першы праект мясцовых органаў улады, падтрыманы Еўрапейскім Саюзам. Гэта падкрэсліла і асабіста кіраўнік прадстаўніцтва ЕС – Майра Мора, якая прысутнічала на прэзентацыі праекта ў Ціхініцкім Цэнтры культуры і адпачынку ў маі 2013 года.
У першыя тры месяцы, як і было запланавана, закуплена абста-ляванне, апаратура, транспартны сродак. А пачынаючы з кастрычніка сталі збіраць даныя па сельсаветах аб грамадскай думцы па праблемах пражывання насельніцтва ў сельскай мясцовасці, у тым ліку на тэрыторыях, забруджаных радые-нуклідамі пасля катастрофы на ЧАЭС, аб якасці культурных паслуг і выяўленню творчых ініцыятыў мясцовых жыхароў. Праведзена ўжо анкетаванне сярод прадстаўнікоў 19 аддаленых і маланаселеных вёсак Курганскага, Забалацкага, Побалаўскага, Азяранскага, Званецкага, Балатнянскага і Доўскага сельсаветаў. Апытана 305 чалавек, сабрана 490 анкет, якія аналізуюцца спецыялістамі. Атрыманая інфармацыя дазволіць вызначыць ступень інфармаванасці сельскіх жыхароў, канкрэтызаваць план неабходных мерапрыемстваў і падрыхтаваць рэкамендацыі па рашэнню праблем вяскоўцаў, у тым ліку сацыяльна слабых груп насельніцтва. На сёння па гэтаму праекту асвоена больш 1 мільярда 123 мільёнаў рублёў.
Акрамя гэтага вялікага праекта сёлета аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама выйграў адукацыйны мінігрант у межах рэалізацыі праекта “Жывая гісторыя майго краю”, які фінансуе ФРГ.  Праект называецца “Скарбы Збароўскай зямлі” і накіраваны на развіццё турыстычнай прыцягальнасці вёскі Збароў, якая мае шэраг прыродных і гістарычных асаблівасцей. Будзе вывучана магчымасць стварэння брэндзінгканцэпцыі , якая  дазволіла б мясцоваму насельніцтву развіваць і актыўна прасоўваць сваю вёску ў турыстычным бізнесе. Сродкі (64 мільёны рублёў) паступілі на рахунак аддзела, рэалізацыя праекта пачнецца пасля правя-дзення працэдуры рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дапамозе.
Яшчэ адзін праект (на 50 тысяч еўра) – экалагічнай накіраванасці – таксама выйгралі рагачоўцы ў 2013 годзе. Конкурс быў аб’яўлены ў межах праграмы “Падтрымка ўстойлівасці і планавання экалагічных дзеянняў у пасяленнях Беларусі і Малдовы”, распрацаванай Рэгія-нальным экалагічным цэнтрам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (РЭЦ) пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця (SIDA). Праграма заклікана аказаць дзясяці гарадам і раёнам Беларусі, якія выбраны на аснове пададзеных заявак, падтрымку ў распрацоўцы мясцовых экалагічных планаў дзеянняў (МЭП) у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і прыярытэтамі экалагічнага раз-віцця нашай краіны. Сродкі гэтага праекта будуць накіраваны на добраўпарадкаванне помніка мяс-цовага значэння – Кісцянёўскі парк, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У прынятым рашэнні раённы выканаўчы камітэт адобрыў інвес-тыцыйную дзейнасць аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, рэкамендаваў і надалей развіваць інвестыцыйную дзейнасць, уцягваючы ў праектную работу іншыя  аддзелы райвыканкама, бюджэтныя і грамадскія арганізацыі горада і раёна, а сельскія выканаўчыя камітэты абавязаны актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі праектаў, накіраваных на развіццё сельскіх тэрыторый.

Міхась КАВАЛЁЎ.
Фота прадстаўлена раённым цэнтрам культуры і творчасці.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама