Да такога вываду прыйшлі ўдзельнікі раённага мерапрыемства   “Дзень сельскага Савета”, праведзенага на тэрыторыі Запольскага і Кісцянёўскага сельсаветаў.
Сапраўды, многае зрабілі і сельскія выканаўчыя камітэты, і кіраўніцтва сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія тут працуюць, па добраўпарадкаванню і навядзенню санітарнага парадку.  Не засталіся ўбаку і раённыя службы і прадпрыемствы, і ў першую чаргу КЖЭУП “Рагачоў”. У большасці населеных пунктаў вышэйназваных сельсаветаў на вуліцах няма пустазелля, на тэрыторыях, прылягаючых да аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, чысціня і парадак, усё больш расце кветак. Шмат зроблена па ліквідацыі пустуючых, не прыгодных для жылля дамоў і гаспадарчых пабудоў, увядзенню пуставаўшых раней зямель у сельскагаспадарчы абарот. Станоўчы прыклад такой работы паказаў Кісцянёўскі сельвыканкам у вёсцы Залаззе.  Заўважаецца сістэма ў дзейнасці ўсіх мясцовых органаў улады і кіравання па гэтых пытаннях. Актывізавалася і работа сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па навядзенню парадку на вытворчых аб’ектах і прылягаючых да іх тэрыторыях.
У гэтым пераканаліся ўдзельнікі мерапрыемства – старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, раённых арганізацый і службаў, аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, якія пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Гарноўскага наведалі малочна-таварныя і жывёлагадоўчыя фермы, машынныя двары, збожжасушыльныя комплексы і іншыя вытворчыя аб’екты, а таксама большасць населеных пунктаў двух сельсаветаў.
Разам з тым на пленарным пасяджэнні, якое вялі старшыня райсавета Анатоль Гарноўскі і старшыня райвыканкама Сяргей Якаўлеў, былі адзначаны і шматлікія ўпушчэнні ў рабоце па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на зямлі. Да прыкладу, многія фермы ў раёне абгароджаны толькі з “параднага” ўезду, а на задворках шмат яшчэ недаробак, не ўсе тэрыторыі іх і іншых аб’ектаў чыстыя і дагледжаныя як патрэбна. А кіраўнікі раённых службаў – землеўпарадчай, экалагічнай, санітарна-гігіенічнай – праінфармавалі аб тым, як выконваюцца даручэнні, дадзеныя на мінулым выязным мерапрыемстве ў Курганскім і Гарадзецкім сельсаветах, акцэнтавалі ўвагу на нявырашаных праблемах. Таму па гэтых пытаннях былі заслуханы многія старшыні сельвыканкамаў і кіраўнікі гаспадарак,  на некаторых з іх былі накладзены дысцыплінарныя пакаранні за недастатковую работу.
Падводзячы вынікі “Дня сельскага Савета”, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Якаўлеў адзначыў, што ў цэлым па раёне выкананы вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванню і навядзенню санітарнага парадку, але ж да завяршэння яшчэ далёка. Неабходна ў кароткія тэрміны выканаць усе даручэнні і навесці належны парадак і на вытворчых аб’ектах, і на аб’ектах сацкультбыту, і ў населеных пунктах.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама