- Па стану на 25 чэрвеня 2013 года ў нас было  нарыхтавана 211 тон сена, - гаворыць аграном Клаўдзія Баркоўская. – Убіраем сеяныя травы на тарфяніках, пачалі касіць і лугавыя травы. На касілках выдатна працуюць механізатары Канстанцін Борыкаў і Мікалай Казакоў, на варашэнні траў – Уладзімір Ворачкаў, на прэсаванні сена – Мікалай Голубеў. На пагрузцы сена на сенажаці і на разгрузцы рулонаў на месцы складзіравання папераменна заняты Іван Нікалайчык і Міхаіл Брылёў. Яны выконваюць гэтую работу вельмі акуратна і хутка, зарэкамендавалі сябе сапраўднымі майстрамі...
Сапраўды, непадалёку ад жывёлагадоўчай фермы спецыяльная павець закладзена мноствам  рулонаў свежага, духмянага сена з разнатраўя, выдатным  кормам для маладняка і сцельных кароў. Нарыхтоўка сена працягваецца, таму пачалі складзіраваць яго і ў другім месцы.

Міхась КАВАЛЁЎ.
Фота Васіля РАГОЖНІКАВА.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама