У рамках рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» работнікі Рагачоўскага лясгаса ўстанавілі ветлівы знак пры ўездзе ў Рагачоў з боку Кашарскага лясніцтва.



«Шчыра вітаем вас!»: менавіта так, сардэчна і з цяплом, нашы лесаводы сустракаюць усіх, хто трапляе на тэрыторыю Рагачоўскага лясгаса з боку Лучына па трасе Р-39. Драўляная архітэктурная форма сімвалізуе багацце і магутнасць зялёных лёгкіх Беларусі, папулярызуе лясную гаспадарку, а таксама ўпрыгожвае прыродны ландшафт.
А тым часам акцыя «Дай лесу новае жыццё!» скончыла свой марафон у гэтым годзе. На Рагачоўшчыне яна прайшла актыўнымі тэмпамі, многія нашы землякі – прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў і грамадскіх аб`яднанняў, моладзь – уключыліся ў гэту добрую ініцыятыву і тым самым унеслі свой уклад у павелічэнне лясных багаццяў малой радзімы.
Як адзначыла намеснік дырэктара Рагачоўскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Наталля Дзегялевіч, у работах прынялі ўдзел больш за 600 прадстаўнікоў 29 устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый нашага краю. Падчас восеньскай акцыі добраахвотнікі высадзілі 219 600 саджанцаў хвоі, бярозы, елкі на тэрыторыях Рагачоўскага доследна-вытворчага і Свержанскага лясніцтваў. Усяго ж разам з вясновай акцыяй «Дай лесу новае жыццё!» у мясцовых лясах стала больш за 490 тысяч маладзенькіх дрэў, было створана і дапоўнена лясных культур на плошчы амаль 126 гектараў.
Вось так дружнай камандай мы зрабілі добрую справу, за што ўсім вялікая і шчырая падзяка!

 

Вікторыя РАГОЖНІКАВА.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама