5 чэрвеня адзначаўся Дзень памяці святой прападобнай Еўфрасінні, ігуменні і  князёўны Полацкай. У яе гонар асвячоны прастол крыптавага храма Аляксандра-Неўскага сабора ў Рагачове.

З самага дзяцінства яна палюбіла запаветы Божыі, а ў дванаццацігадовым узросце цвёрда вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і пайшла ў манастыр.

Перапісванне царкоўных кніг, адкрыццё школ і багадзельні, пабудова храмаў і заснаванне манастыроў,  прымірэнне князёў полацкіх – шмат спраў зрабіла святая. А яшчэ была настаўніцаю ў манаскім жыцці і многіх прывяла да Хрыста.

Прастол крыптавага храма Аляксандра-Неўскага сабора ў Рагачове асвячоны менавіта  ў гонар святой прападобнай Еўфрасінні, ігуменні  Полацкай.  Яе імя абрала сястрыцтва, заснаванае ў Рагачове яшчэ ў 2000 годзе. Зараз яго ўзначальвае благачынны царквей Рагачоўскай акругі іерэй Аляксей Сяргееў.  

Дапамога хворым цэнтральнай раённай бальніцы падрыхтавацца да споведзі і прычашчэння, падбор для іх карысных праваслаўных кніг; падтрымка людзей, якія трапілі ў складаную сітуацыю – гэтым жывуць кожны дзень сёстры. І з кожным годам усё больш жыхароў Рагачоўшчыны давяраюць свае жыццёвыя цяжкасці жанчынам у белых фартушках і хустачках, да іх звяртаюцца за дапамогай і парадай. 

А яшчэ сёстры ўпрыгожваюць кветкамі тэрыторыі рагачоўскіх храмаў, здзіўляюць смачнай выпечкай прыхаджан і жыхароў горада, наведваюць Біблейска-багаслоўскія курсы і славяць Бога, які праславіў малітвенніцу за ўвесь беларускі народ.

Падрыхтавала В.ЦІХАЯ.

 

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама