Каб цвёрда стаяць на нагах і смела глядзець у будучыню, неабходна ведаць сваю гісторыю. На шчасце, у нас ёсць выдатная магчымасць убачыць гісторыю сваімі вачамі, як бачу яе я, вучаніца 7 класа Станькаўскай базавай школы Паліна Канавалава (на здымку). Запрашаю вас пазнаёміцца з  краязнаўчым  кутком  нашай школы.



Краязнаўчы куток дзейнічае ў школе з 2005 года. Арганізатарам і кіраўніком з’яўляецца  настаўнік  гісторыі  Алена Казачэнка. Усе сабраныя матэрыялы – вынік дзейнасці вучняў, настаўнікаў, адміністрацыі школы і бацькоў. Часам людзі самі прыходзяць у нашу ўстанову і прыносяць цікавыя рэчы.
У краязнаўчым кутку сабраны экспанаты народнага побыту нашай мясцовасці. Гэта вырабы ганчарнага, бандарнага, ткацкага рамяства і промыслаў. Маецца калекцыя металічных  прасаў. Асаблівасцю калекцыі з’яўляецца тое, што кожны экспанат можна не толькі разгледзець, але і выпрабаваць у дзеянні.
Віднае месца займае пастаянная стэндавая экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. Яна складаецца з двух раздзелаў: першы – «Баявы шлях 323-й Бранскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава 2 ступені стралковай дывізіі», якая вызваляла нашу мясцовасць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе; другі – «Мы памятаем! Мы ганарымся!», дзе прадстаўлена фотаінфармацыя аб камандным складзе 323-й стралковай дывізіі і воінах 1086 стралковага палка.
Экспазіцыя дапоўнена ўспа-мінамі ветэранаў 323-й дывізіі аб прарыве фашысцкай абароны на рацэ Друць, альбомамі з фотаздымкамі   сустрэч воінаў дывізіі  на  баявых мясцінах каля вёсак Малыя і Вялікія Канапліцы, Станькаў і Сялец. Матэрыялы аб нашых удзельніках Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлены стэндам-кнігай «Ветэраны-землякі».
Галоўнае месца ў музейным кутку займае экспазіцыя «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай  Айчыннай вайны»: тут сабрана дакументальная інфармацыя і пратаколы расследавання крымінальных спраў, узбуджаных Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, па генацыду супраць насельніцтва Рагачоўшчыны.
Сабраны ўспаміны свед-каў спаленай вёскі Сялец Рагачоўскага раёна. На шэрым граніце застылі 210 прозвішчаў і імён загінуўшых. Ахвярамі сталі жанчыны, дзеці і старыя. Вучні нашай школы актыўна ўдзельнічаюць у краязнаўча-пошуковай дзейнасці. Аформленыя і сістэматызаваныя матэрыялы «Гісторыя малой радзімы», «Летапіс Станькаўскай школы», «Тапанімічныя назвы вёсак», «Гісторыя чыгуначнай станцыі горада Рагачова», «Пчалаводства Рагачоўшчыны», «Гісторыя хуткай дапамогі горада Рагачова».

З успамінаў Музычэнкі Вольгі Аляксандраўны: «Нішто не нагадвала аб страшнай бядзе. Ведалі жыхары, што за параненага партызанамі немца ім усё ж давядзецца нечым паплаціцца. Але што гэта будзе такая страшная цана, ніхто не хацеў верыць.
Раніцай нехта ўбачыў атрад немцаў, які рухаўся па дарозе ў бок вёскі Сялец, і папярэдзіў жыхароў. Але не ўсе ўцяклі ў лес. Многія думалі, што вёску паліць не будуць. Але не! Немцы загналі ўсіх жыхароў у вялікі дом. Мужчын расстралялі каля балота. А потым падпалілі і дом з жыхарамі. Доўга стаяў крык маці і дзіцячы плач. Хто выскачыў у акно, тых забівалі. Але адна жанчына ўсё ж змагла выкінуць у акно сваіх дзяцей і сама выскачыла. Яны ўратаваліся.
Тыя, хто выжыў, сабраліся ў лагеры і жылі ў зямлянках. Але аднойчы прайшла чутка, што нямецкі атрад рухаецца ў напрамку лагера.
«Цяпер усё!» – падумалі людзі. Нечакана  пачаўся снегапад – і немцы пабаяліся ісці ў глыб лесу. Пастаялі крыху і вярнуліся назад».


Усю інфармацыю выкарыс-тоўваем у розных гістарычных і краязнаўчых конкурсах. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляюцца нашы дасягненні.
Так, пракуратура Гомельскай вобласці выразіла вялікую падзяку дырэктару школы Аляксандру Чуху, педагогам і вучням за ўдзел у конкурсе «Памятаць. Захоўваць. Не дапусціць». А ў 2023 годзе мы сталі пераможцамі раённага агляду-конкурсу музеяў, музейных экспазіцый у намінацыі «Лепшы экскурсавод».
У школьным краязнаўчым кутку праводзяцца экскурсіі, класныя гадзіны, патрыятычныя акцыі, сустрэчы з выпускнікамі і гасцямі школы.
Запрашаем кожнага  наведаць наш краязнаўчы куток, каб пражыць не адно сваё жыццё, а сотні іншых жыццяў, задумацца над тым, хто ён ёсць і што пакіне сваім нашчадкам!

Рубрыку вядзе
Вікторыя РАГОЖНІКАВА.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама