Раённы конкурс, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, паспрыяе развіццю творчых здольнасцей і захаванню ў памяці маладога пакалення гераічнага подзвігу савецкага народа.

Арганізатарамі конкурсу, які прадоўжыцца да 6 мая 2024 года, выступаюць рэдакцыя газеты “Свабоднае слова” і Рагачоўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

У адпаведнасці з палажэннем, канкурсанты павінны выканаць свае работы ў каляровым варыянце на лістах фармата А 4 у трох намінацыях: мае родныя ў час Вялікай Айчыннай вайны (партрэтны жанр), батальныя сцэны і памяць аб вайне.

Малюнкі (іх колькасць неабмежаваная) неабходна суправадзіць інфармацыйным лістом з указаннем установы адукацыі, прозвішча, імя і ўзросту ўдзельніка, а таксама намінацыі.

Журы будзе ўлічваць паўнату раскрыцця тэмы і самастойнасць выканання, арыгінальнасць задумы і кампазіцыйнае рашэнне, мастацкую выразнасць работы і творчую індывідуальнаясць аўтара і пасля 6 мая падвядзе вынікі ў дзвюх узроставых групах: 6–10 і 11–15 гадоў. Пераможцы і лаўрэаты будуць узнагароджаны дыпломамі Рагачоўскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

 

Аксана РАМАНАВА.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама