Паважаны дзед Мярэжа! Звяртаюцца да цябе жыхары горада Рагачова з вуліцы Калеснікава. Справа ў тым, што амаль кожны год мы сутыкаемся з такой праблемай, як дрэннае асвятленне ў цёмны перыяд сутак. Вось і зараз дзень стаў значна карацейшы і пасля 17 гадзін на вуліцы хоць вока выкалі. Да таго ж зрабіць гэта вельмі проста, бо наша дарога – гэта бугры да канавы (восенню і вясной гразь па калена, а зімой – снег). Тут і ўдзень ісці нязручна, а ўжо ў цёмны час можна і інвалідам стаць.
Праўда, мігціць адзін ліхтарык дзесьці ў сярэдзіне вуліцы Калеснікава. А яна знаходзіцца каля старых могілак. І ад іх да таго самага ліхтарыка ісці ды ісці. А на вуліцы ж жывуць не толькі састарэлыя людзі, ёсць шмат маладых сямей з малымі дзецьмі. Як ім вяртацца дадому з заняткаў у школьных гуртках, музычнай школы? А ў поцемках тут брындаюць розныя бамжы ды злодзеі. Дапамажы, дарагі дзядуля, вырашыць гэтую праблему!
А МАТАВІЛАЎ.
Версия для слабовидящих









