Жыхары дамоў у пачатку вуліцы Камсамольскай у Рагачове ў свой час радаваліся, калі тут асфальтавалі дарогу ад радзільнага дома да будынка суда. Але потым радасць гэтая азмрочылася. Бо будаўнікі-дарожнікі зрабілі ўсё своеасабліва, пакінулі, так сказаць, свой “аўтограф” – не зараўнялі канаву, якая ўтварылася ўздоўж асфальтнага пакрыцця, нават горы зямлі, якія награбалі каля дамоў, там, дзе павінен быць тратуар, не ўбралі і не разраўнялі. І цяпер тут жыхарам цяжка да сваіх падворкаў дабрацца, а вечарам можна і ногі паламаць.
Цікава, ці адклікнуцца тыя будаўнікі-дарожнікі, убрыкні іх камар, якія пакінулі пасля сваёй работы такую непрыглядную карціну (глядзіце фота)?
Дзед МЯРЭЖА.
Версия для слабовидящих









