Colors: Yellow Color

Такія якасці характэрны для Святланы Сяргееўны Касьянавай. Аб гэтым гавораць і яе кіраўнікі, і таварышы па рабоце, і шматлікія чытачы. Працуе яна загадчыцай бібліятэкі ў аграгарадку Ціхінічы ўжо больш пяці год. Многія вяскоўцы бяруць кнігі ў сельскай бібліятэцы. А колькі яшчэ наведваюць чытальную залу! І да ўсіх іх Святлана Сяргееўна ўмее падабраць “ключык”, знайсці падыход і дапамагчы, ведае густы і інтарэсы чытачоў.

Працуе загадчыца бібліятэкі ў цесным кантакце з іншымі культработнікамі мясцовага цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама іншых устаноў раёна. Арганізавала для вяскоўцаў камп’ютарныя паслугі, арганізоўвае разнастайныя масавыя мерапрыемствы. Таму і план платных паслуг насельніцтву выконваецца.

Святлана Сяргееўна арганізавала і кіруе работай клуба для падлеткаў “Равеснікі”, шмат часу аддае прыёму розных дэлегацый, якія часта наведваюць аграгарадок. Асноўную ж увагу ў сваёй дзейнасці бібліятэкар удзяляе прапагандзе кнігі, пашырэнню кола чытачоў.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Фота Раісы БАРАВОЙ.

Загадчыца бібліятэкі С.С. КАСЬЯНАВА разбірае свежае паступленне перыядычных выданняў.

Ёсць розніца

- Не бі мяне па твары! – просіць муж, які ледзьве перасунуўся праз парог.

- Я б’ю не па твары, а па тваёй п’янай мордзе! – з абурэннем крычыць жонка.

Грыбное месца

- Ты так многа прыносіш з лесу грыбоў! Як гэта табе ўдаецца?

- Збіраю ноччу каля нашага хімзавода. У цемры яны свецяцца…

Дапамагае

Упаўнаважаны з раёна распякае кіраўніка гаспадаркі за дрэнную работу па ўзнаўленню статку кароў.

- Прымаем усе меры, - апраўдваецца той. – Я ўжо і сам каля іх кручуся…

“Шчасліўчык”

- Шанцуе нашаму Мікалаю Адамавічу…

- У чым жа, цікава?

- Жыве на ўсім гатовым: раней быў у нас на заводзе начальнікам – бясплатна карыстаўся многімі дабротамі, а цяпер – у турме… таксама на дзяржаўным утрыманні.

Хоча пакрасавацца

- Чаму ты зняла акуляры? Сонца ж б’е прама ў вочы! – з недаўменнем гаворыць муж жонцы, едучы на модным аўтамабілі.

- Баюся, што ў акулярах мяне не пазнаюць сяброўкі.

Каб не пакрыўдзіўся

- Навошта вы надзелі такі вялікі наморднік свайму маленькаму сабачку? Ён жа зусім не злы і не кусаецца…

- Павінен зайсці наш дырэктар, дык я надзеў, каб не гаўкаў.

В мае текущего года исполняется 10 лет со времени регистрации герба и флага города Рогачева и Рогачевского района в Гербовом матрикуле Республики Беларусь. Заметим, что современный герб образован на основании исторического путем изъятия из его верхней части двуглавого орла и представляет собой щит французской формы, в середине которого на золотом поле изображен черный бараний рог.

А флаг обладает тем же официальным статусом, что и герб, впервые пожалованный нашему городу в августе 1781 года.

Эти символы, как правило, используются при проведении различных городских мероприятий, церемоний и праздников.

НАШ КОРР.

У Рагачове, які даўно і заслужана носіць славу горада – значнага асяродка культуры, прайшлі Першыя міжнародныя Капланаўскія чытанні “Вяртанне Майстра”.

Прысвечаны яны былі аднаму з лепшых графікаў 20-га стагоддзя, мастаку з сусветным імем Анатолю Каплану. Шырока вядомыя яго цыклы літаграфій (ілюстрацый да твораў класікаў яўрэйскай літаратуры, перш за ўсё Шалом-Алейхема), серыя афортаў пра Рагачоў, малюнкі, пастэлі, гуашы (прысвечаныя роднаму гораду), акварэлі, жывапіс, кераміка (плакеткі, дэкаратыўныя блюды і талеркі, скльптура малых форм у тэхніцы шамота, каляровага паліва і ангоба).

Нарадзіўся мастак у Рагачове 28 снежня 1902 года ў сям’і мясніка (сапраўднае імя Танхум Лейвікавіч). У 1921 годзе пераехаў у горад Петраград (Санкт-Пецярбург), дзе паступіў вучыцца на жывапісны факультэт Акадэміі мастацтваў. Сярод яго настаўнікаў былі такія вядомыя майстры, як А. Рыдлоў, М. Рыдлоў, К. Пятроў-Водкін.

Анатоль Каплан не быў абдзелены ні прыжыццёвай, ні пасмяротнай славай. Лепшыя музеі свету лічылі за гонар набыць яго работы.

Першыя міжнародныя Капланаўскія чытанні адкрыў старшыня Рагачоўскага райвыканкама Віктар Банчук, які адзначыў, што Рагачоўшчына дала чалавецтву шмат знакамітых людзей, выдатных дзеячаў літаратуры і мастацтва, і дзякуючы рагачоўцам вяртаюцца на радзіму імёны слаўных прадстаўнікоў культуры. Сярод іх – і мастак Анатоль Каплан.

З цікавымі паведамленнямі выступілі дырэктар Рагачоўскага музея Народнай Славы Міхась Ларычкаў, калекцыянер, мецэнат, аўтар-складальнік і куратар праекта “Авангард на Няве” (г. Санкт-Пецярбург) Ісак Кушнір, загадчыца аддзела малюнка і акварэлі 17-20-га стагоддзяў Дзяржаўнага рускага музея (г. Санкт-Пецярбург) Наталля Козырава, дырэктар Цэнтра “Пецярбургская іудаіка” (г. Санкт-Пецярбург) Валерый Дымшыц, мастацтвазнаўца з Санкт-Пецярбурга Ірына Мамонава, дырэктар Музея Марка Шагала ў Віцебску Людміла Хмяльніцкая. У мерапрыемствах актыўны ўдзел прынялі загадчык аддзела рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Аляксей Хорак, генеральны дырэктар Гомельскага палаца-паркавага ансамбля Алег Рыжкоў, рагачоўскія гісторыкі і краязнаўцы Аляксандр Лейкін і Уладзімір Паладзенка, намеснік старшыні Рагачоўскага райвыканкама Васіль Каральчук і іншыя ўдзельнікі чытанняў, прысвечаных творчасці знакамітага земляка.

Адбылася і дэманстрацыя відэафільма “Анатоль Каплан”, створанага дырэктарам Дзяржаўнага музея выяўленчага мастацтва імя А.С. Пушкіна (г. Масква) І.А. Антонавай для канала “Культура”.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Фота Раісы БАРАВОЙ.

Графічныя работы А. Каплана прыцягваюць увагу шматлікіх аматараў мастацтва.

В Минске прошел республиканский практикум «Интерактивные подходы подготовки специалистов хореографического профиля во взаимодействии: детская школа искусств – среднее специальное учебное заведение». Наш район на семинаре представляли учитель хореографии Рогачевской ДШИ Юрий Шевцов и участники танцевального коллектива «Жажда» Степан Ксензов, Роман Нгуен, Екатерина Аксинушкина и Игорь Лапаев. За высокое хореографическое мастерство и успешное выступление на мероприятии наши земляки были отмечены благодарственным письмом от ГУО «Институт культуры Беларуси».

Виктория РОГОЖНИКОВА.

Согласитесь: далеко не каждый творческий коллектив, тем более детский, способен встретить свой двадцатилетний юбилей шикарным отчетным концертом, который поразил своей новизной и профессионализмом юных исполнителей не только местную публику, но и многочисленных иногородних гостей, единодушно признавших, что этим выступлением ребята заочно могут подтвердить усердием и потом заработанное звание «образцовый».

А речь идет о рогачевской гордости – образцовом ансамбле танца «Чароўны свет» Центра внешкольной работы, который создала и долгое время возглавляет талантливый хореограф Людмила Шебашева.

Это ее титаническими усилиями небольшой любительский коллектив с минимальным набором сценических костюмов постепенно превратился в солидный ансамбль,  объединяющий около 160 разновозрастных артистов, имеющих прекрасные комплекты одежды и обуви для выступлений на сценических площадках любого уровня и занимающихся в специальном хореографическом классе СОШ №5.

Поэтому столь молодому, судя по возрасту участников, коллективу совсем не сложно периодически сражать новыми номерами восторженных зрителей не только Рогачева, Гомеля или Минска, но и России, Германии, Бельгии, Франции и даже далекой солнечной Испании!

Безусловно, эти успехи в родной стране и за рубежом даются нелегко, за ними стоит тяжкий труд детей, умственные и физические усилия руководителя коллектива и ее помощника, кстати, тоже выпускника ансамбля, Юрия Шевцова.

Но зато как радуются юные артисты, их родители и учителя, когда завоеван, например, очередной диплом лауреата республиканского конкурса детского творчества «Здравствуй, мир», который недавно состоялся в Минске!

Обо всем этом и о многом другом было увлекательно рассказано в ходе творческого вечера «Все цветы апреля…», проходившего в переполненном зале ГДК. Здесь было все: искрометные шутки, эстрадные и классические танцы, душевные поздравления с юбилеем от районной исполнительной власти, гомельских гостей и многочисленных коллег по работе, и, конечно же, огромные букеты живых цветов и горы подарков и сувениров.

А закончился творческий вечер своеобразным прощанием с очередными выпускниками ансамбля, которые никогда не забудут чудесные годы, проведенные вместе с «Чароўным светам».

С.СЕРГИЕНКО.

Фото автора.

Людмила Васильевна Шебашева и впредь будет высоко держать творческую планку коллектива.

В детской школе искусств нашего города всегда царит солнечное настроение. А все потому, что там учатся способные, влюбленные в музыку ребята. Но самое важное, что любимое увлечение приносит юным талантам не только радость, но уважение и признание зрителей. И подтверждением тому служат их успехи в различных конкурсах.

Так, в конце марта в Светлогорске прошел IV открытый региональный фестиваль детского творчества «Маленький принц-2011», посвященный 170-летию со дня рождения известного композитора Петра Чайковского. Продемонстрировав виртуозную игру на домбре, воспитанница Рогачевской детской школы искусств Дарья Дайлид (учитель Галина Королева, концертмейстер Илона Ананич) завоевала Диплом II степени. А наша землячка Евгения Михейчикова удостоилась Диплома за лучшее исполнение пьесы белорусского автора на виолончели (учитель Алла Прокопович, концертмейстер Елена Кольцова).

Не без наград вернулись талантливые рогачевцы и с III открытого фестиваля-конкурса фортепианной музыки «Музыкальные искорки», который проходил в период с 30 марта по 1 апреля в городе Клецке. Ученики Рогачевской ДШИ Альвин Рачковский  (учитель Людмила Лаврина) и Анастасия Верхова (учитель Елена Кольцова) в номинации «Соло» были отмечены Дипломами.

Виктория РОГОЖНИКОВА.

Больш пяці гадоў пры Кісцянёўскім сельскім Доме культуры працуе калектыў мастацкай самадзейнасці “Раніца”. Арганізавала яго актыўны работнік культуры, цудоўны чалавек Ірына Львоўна Сідарэнка. Мастацкім кіраўніком з’яўляецца Валерый Сцяпанавіч Карандзясеў. Выдатна зарэкамендавалі сябе самадзейныя артысты Святлана Мікалаеўна Малышкіна – работніца мясцовай урачэбнай амбулаторыі, Наталля Іванаўна Сідарэнка – медсястра гэтай жа ўстановы аховы здароўя, Алена Мікалаеўна Бондарава – выхавацель прыёмнай сям’і, Наталля Мікалаеўна Падалінская – работнік СДК.

Сваімі выступленнямі кісцянёўскія артысты праславіліся не толькі ў сваім сельсавеце, дзе яны выступаюць і на сцэне Дома культуры, і на фермах, і на палявых станах, але і ў многіх населеных пунктах Рагачоўшчыны. Актыўна працуюць яны ў складзе аўтаклуба, якім умела кіруе Юрый Хаткевіч. “Раніца” – часты госць у гаспадарках раёна. Выступаюць у розных жанрах – выконваюць песні, танцавальныя, драматычныя і іншыя нумары. Заўсёды карыстаюцца вялікім поспехам у гледачоў. Да прыкладу, у час выступлення ў Цэнтры культуры і адпачынку аграгарадка Ціхінічы так разахвоцілі гледачоў, што тыя таксама кінуліся ў скокі.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Фота Раісы БАРАВОЙ.

Удзельніцы мастацкага калектыва “Раніца” І.Л. СІДАРЭНКА і А.М. БОНДАРАВА паказваюць сцэнку “Суседкі”.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама