Міхась Пазнякоў чытае разам з дзецьмі Рагачова
Цікава і насычана прайшоў “Ты-дзень роднай мовы” ў школах і бібліятэках, які правялі супрацоўнікі дзіцячага аддзела Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Шэраг мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Гучы, мая родная мова!” пачаўся ўрокам – аўкцыёнам “Выберы! Прачытай! Перадай другому!” І на працягу тыдня юныя чытачы мелі магчымасць выбіраць кнігі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, прадстаўленыя на кніжных выстаўках і развалах.
- Рабяты з задавальненнем знаёміліся з новымі творамі беларускіх пісьменнікаў і дзяліліся сваімі ўражаннямі, - расказвае загадчыца дзіцячага аддзела цэнт-ральнай раённай бібліятэкі Людміла Гуськова. – А каб далучыць дзяцей да роднай мовы і данесці да іх жывое, гаваркое слова, правялі акцыю “Чытаем разам – чытаем па-беларуску!” Адбыліся цікавыя сустрэчы навучэнцаў, педагогаў і бібліятэкараў сярэдніх школ №6 і №2 Рагачова са знакамітым пісьменнікам, лаўрэатам многіх літаратурных прэмій, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам больш 50 кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых Міхасём Пазняковым. Проста і шчыра ішла размова пра родную мову і літаратуру, пісьменнік чытаў свае творы. Дзеці задавалі пытанні, чыталі вершы, разгадвалі загадкі і за кожны правільны адказ атрымлівалі прыз – кнігу з аўтографам аўтара.
Адбыліся і незабыўныя, хвалюючыя сустрэчы Міхася Паўлавіча з работнікамі і шматлікімі чытачамі бібліятэк горада і раёна, у якіх актыўны ўдзел прынялі пісьменнік Міхась Сліва, які жыве і працуе ў Рагачове, і дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Вікторыя Шаўчэнка. І на гэтых сустрэчах таксама панавала родная мова, гучалі новыя творы Міхася Пазнякова, ён адказваў на шматлікія пытанні слухачоў, расказаў аб вялікай рабоце, якую праводзіць Саюз пісьменнікаў Беларусі, дарыў кнігі са сваімі аўтографамі. А біб-ліятэкарам урачыста ўручыў Грамату, якой Саюз пісьменнікаў Беларусі ўзна-гародзіў Рагачоўскую цэнтральную раённую бібліятэку за актыўную работу па прапагандзе роднай літаратуры, патрыятычнае выхаванне чытачоў і плён-нае супрацоўніцтва з пісьменніцкай арганізацыяй.
Максім СНЕГІРОЎ.
Фота Раісы БАРАВОЙ.
Версия для слабовидящих
















