Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, інвестыцыі ў асноўны капітал Рагачоўскага раённага спажывецкага таварыства за студзень – ліпень гэтага года склалі 2 мільярды 226 мільёнаў рублёў. Ажыццёўлена мадэрнізацыя магазінаў у Лучыне, Гадзілавічах, Серабранцы і Доўску, кафэ ў Новым Востраве, бутэрбродная ў Ціхінічах і іншыя аб’екты. Устаноўлена ўстройства праграмнага кіравання ў магазіне “Кастрычніцкі”, ахоўная сігналізацыя на многіх аб’ектах гандлю. Работа працягваецца.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама