З мэтай эканоміі энергетычных рэсурсаў у адкрытым акцыянерным таварыстве “СГЦ “Зарэчча” многае зроблена і робіцца па замене абсталявання на больш энергаэфектыўнае, выкарыстанню мясцовых відаў паліва, своечасоваму рамонту, рэканструкцыі і мадэрнізацыі вытворчых аб’ектаў і тэхналагічнага абсталявання.
Так, у доме жывёлавода на ўчастку №6 “Ухватаўка” устаноўлен кацёл КВ-80, які працуе на мясцовых відах паліва. У гаспадарцы ўведзен у эксплуатацыю збожжасушыльны комплекс КЗСВ40Г-Н для сушкі збожжа, які дазваляе больш рацыянальна выкарыстоўваць прыродны газ і электраэнергію, атрымліваць пасля сушкі збожжа лепшай якасці.
Набыты і ўстаноўлены воданагравацелі маркі “АРИСТОН” замест воданагравацеляў САОС; устаноўлена аўтаматычная лінія кормараздачы; набыты і падключаны энергазберагаючыя свяцільнікі ЖКУ-100 замест ДНАТ-250, новыя свяцільнікі спажываюць у 2,5 раза менш электраэнергіі; адрамантавана цеплаізаляцыя цеплавых вузлоў і цеплатрас. У газавай кацельнай захоўваецца цеплавы рэжым згодна зацверджанаму графіку і адносна знадворнай тэмпературы паветра. На фермах ідзе замена выйшаўшых са строю награвальных пліт для абагрэва парасят, замена электраправодкі і асвятляльнага абсталявання на больш энергаэфектыўнае, рэканструкцыя аконных блокаў з устаноўкай энергаэфектыўных шклопакетаў і іншыя работы, накіраваныя на энергазберажэнне.
Міхась КАВАЛЁЎ.