Крызісным з’явам у эканамічна-фінансавай сферы многія прамысловыя і будаўніча-мантажныя прадпрыемствы проціпастаўляюць ініцыятыву, творчы пошук, укараненне новых, прагрэсіўных тэхналогій, пашырэнне рынкаў збыту выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслуг. Па такому шляху ў наш няпросты час развіваецца і адкрытае акцыянернае таварыства “Рагачоўжалезабетон”.
Да прыкладу, з мэтай павелічэння выпуску і паляпшэння якасці жалезабетонных канструкцый прадпрыемства набыло шматкропкавую зварачную машыну айчыннай вытворчасці. У выніку аб’ём вытворчасці прадукцыі ўзрос і за 2011 год у дзеючых цэнах склаў 133,5 працэнта.
- А па экспарту сваёй прадукцыі гадавое заданне да ўзроўню папярэдняга года мы выканалі на 124 працэнты, - расказвае начальнік планавага аддзела Алеся Кузьміч. – Пастаўкі вядзём у Расійскую Федэрацыю, рэалізавалі вырабаў на суму 1 мільён 758 тысяч долараў.
Міхась КАВАЛЁЎ.