Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Шчэпаў, працуючы ў сваёй выбарчай акрузе, прыняў удзел у рабоце і выступіў на пасяджэнні Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта, правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, сустрэўся з працоўным калектывам  і навучэнцамі Рагачоўскага педагагічнага каледжа.
Уладзіслаў Аляксандравіч у сваім выступленні ў час сустрэчы ў навучальнай установе спыніўся на важнейшых пытаннях Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Асаблівую ўвагу дэпутат удзяліў пытанням далейшага развіцця сацыяльнай сферы, і ў першую чаргу – адукацыйных працэсаў, якія адбываюцца ў нашай краіне. Падзяліўся інфармацыяй аб рабоце Палаты прадстаўнікоў, аб распрацоўваемых праектах законаў, адказаў на пытанні слухачоў, пажадаў плёну ў рабоце педагогаў і вучобе выхаванцаў каледжа, падрыхтоўцы добрых  кадраў, якія запатрабаваны ў дзіцячых дашкольных установах.
У сустрэчы прыняла ўдзел і старшыня Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Ганковіч.

Міхась КАВАЛЁЎ.

НА ЗДЫМКУ: Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў ШЧЭПАЎ і старшыня райсавета дэпутатаў Валянціна ГАНКОВІЧ у час сустрэчы ў каледжы.     

                                                                 Фота Раісы БАРАВОЙ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама