Мы, вучань Старасельскай сярэдняй школы Дзмітрый Несцярук і ўжо выпускніца гэтай установы Таццяна Пятрова, вырашылі расказаць аб тым, як у нас беражна захоўваюць гістарычную памяць. А дапамагае ў гэтым этнаграфічны куток «Свет нашых продкаў», які ўзначальвае настаўнік гісторыі Маргарыта Жыгарава.

 
Дзейнасць школьнага этна-графічнага кутка пачалася ў 2005 годзе. Ініцыятарам яго стварэння была Галіна Гарохава, якая зараз працуе настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў нашай школе. Актыўны ўдзел у зборы этнаграфічных матэрыялаў і экспанатаў  прымалі работнікі школы, вучні, члены аб’яднання па інтарэсах «Юны краязнаўца». Актыўна дапамагалі жыхары вёсак Старое Сяло, Цеснавое,  Малыя Канапліцы, Зарэчча, Новы Пахар, Церахоўка. Не застаўся ўбаку і старшыня Старасельскага сельсавета Яўгеній Гурэвіч. Важнымі парадамі дапамагалі супрацоўнікі Рагачоўскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.  
За перыяд дзейнасці этнаграфічнага кутка былі сабраны матэрыялы для чаты-рох экспазіцый. Адметнай асаблівасцю рэчаў, прад-стаўленых на выставе, з’яўляецца тое, што ўсе яны створаны ўручную і выпраменьваюць энергетыку таго часу.
Галоўнае месца ў экспазіцыі займае «Побыт жыхароў вёсак Старасельскага сельсавета». Прадстаўлена яна прадметамі гаспадарчай дзейнасці. Галоўнай часткай любой сялянскай хаты быў пакой з печчу. У нашым этнаграфічным кутку яна таксама прысутнічае. Печ абавязкова бялілі. Унутры яна мела под, дзе палілі дровы і гатавалі стравы, пяклі хлеб. Печ аба­гра­ва­ла ха­ту ў ха­лод­ны пе­ры­яд го­да і шмат у чым прад­вы­зна­ча­ла асаб­лі­вас­ці тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай ежы: асноў­ныя стра­вы па­він­ны бы­лі «ўва­рыц­ца» на пра­ця­гу пра­цоў­на­га дня. У цёплым падпечку ў зімовы час трымалі хатнюю птушку. З печчу звязана нямала цікавых паданняў і народных звычаяў. Лічылася, што за ёй жыве хатнік, захавальнік хатняга агню.  Падчас сватаўства за печчу па традыцыі хавалі нявесту.
Заўсёды прыцягвае ўвагу наведвальнікаў гліняны посуд, бо і сёння карыстаецца попытам. Прыгожа глядзіцца ён і на кухоннай паліцы, і на абедзенным стале. А ў нашых продкаў гліняныя вырабы былі на любы густ і для розных патрэб. Напрыклад, збанок, які прысутнічае ў адзіным экзэмляры ў нашым этнаграфічным кутку. Гэта пасудзіна добра вядомая. У ёй звычайна трымалі малако, якое доўга не скісала, а ў гарачыню было халоднае. Збанок мае ручку і носік-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лілося ў міску ці кубак. А вось гарлачыкаў у нас вельмі шмат.  Яны старэйшыя за збан. Гэтыя дзве пасудзіны  падобныя, як браты, толькі гарлачык без ручкі і не мае носіка-дзюбкі зверху.  
Інтарэс прадстаўляе экспа-зіцыя «Ткацтва», бо менавіта яно адно з самых старажытных промыслаў беларусаў. На працягу стагоддзяў традыцыя ткацтва перадавалася з пакалення ў пакаленне. Сыравінай для яе быў лён або авечая воўна. Лён заўсёды з`яўляўся ўлюбленай раслінай славянскіх народаў. З яго валакна выраблялі вопратку, вяроўкі і нават абутак. Вырашчаны лён трэба было сабраць, звязаць у снапы, а потым раскласці на полі, каб пад уплывам сонца, ветру і дажджу адышла кастрыца. Гэта патрабавала шмат намаганняў і часу. Цяжка было пераўтварыць льняныя сцяблы ў валакно, а затым у тканіну. У нашай экспазіцыі знаходзяцца некаторыя прылады ткацтва: калаўрот, прасніца, кудзеля, грэбень для часання ільну, трапала для ільну,  матавілы.
Члены савета этнаграфічнага кутка папаўняюць матэрыяламі дзеючыя экспазіцыі, удзель-нічаюць у раённых краязнаўчых конкурсах. Так, у 2023 годзе мы атрымалі ўзнагароду за ўдзел у районным смотры–конкурсе музеяў, музейных пакояў і этнаграфічных куткоў  у намінацыі «Лепшы экскурсавод».
У школьным этнаграфічным кутку праводзяцца экскурсіі, пазакласныя мерапрыемствы. Сваім наведвальнікам наша музейная скарбонка каштоўнасцей нагадвае: важна як мага часцей азірацца назад, у мінулае, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.
Этнаграфічны куток «Свет нашых продкаў» заўсёды чакае тых, хто жадае   дакрануцца да гісторыі!

Вядучая рубрыкі Вікторыя РАГОЖНІКАВА.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама