Сёння невялікі ўтульны Добруш прымае гасцей з розных куткоў нашай краіны — Беларусь адзначае ХХІХ Дзень беларускага пісьменства. 3 і 4 верасня на вуліцах старажытнага горада пройдуць прэзентацыі і фестываль футбола, літаратурныя чытанні і канцэрты, будуць працаваць персанальныя выставы і дзіцячыя пляцоўкі. Рагачоўцы прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах — на вуліцы князя Ф.І.Паскевіча працуе выстава рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Гомельскай вобласці "Газетны бульвар", дзе прысутнічаюць і прадстаўнікі раённай газеты "Свабоднае слова". На свята прыехалі таксама калектыў Дома рамёстваў са Стрэнек, Дома кнігі, танцавальны калектыў Стаса Грэчко, узорны ансамбль танца "Медуніца" і ўзорны дзіцячы духавы аркестр "Агамі".

Працягваецца свята беларускага пісьменства ў Добрушы. Мясцовыя жыхары і госці з розных куточкаў Беларусі знаёмяцца з горадам, набываюць кнігі, вырабы таленавітых майстроў, адпачываюць. Надвор'е спрыяе добраму настрою і культурнаму адпачынку. Далучайцеся і вы да свята!

 Прадстаўляем вашай увазе фотамоманты свята ў Добрушы — "беларускай Венецыі". Фестываль кнігі і прэсы, літаратурны салон "Святло каштоўнасцей духоўных", выставачны праект "Песняры зямлі беларускай", работа дзіцячых пляцовак і шмат чаго іншага...

 Афіцыйная частка Дня пісьменства ў Добрушы — адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі І.П.Шамякіну і ўрачыстае адкрыццё ХХІХ Дню беларускага пісьменства. Канцэрт сучасных выканаўцаў і вядомых творчых калектываў парадаваў усіх удзельнікаў свята. Далучайцеся і вы да святочнага вераснёўскага мерапрыемства разам з карэспандэнтамі "Свабоднага слова"!

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

  

Яндекс Реклама