Такі асноўны сэнс пісьма, якое рэдакцыя атрымала ад пенсіянера з Кісцянёўскага сельсавета Бакулева Міхаіла Канстанцінавіча. Ад імя сваіх аднавяскоўцаў ён выказвае падзяку старшыні Кісцянёўскага сельскага Савета дэпутатаў Анцыповічу Ігару Іванавічу. Адзначае стараннасць, сумленнасць кіраўніка мясцовага органа ўлады, яго павагу да вяскоўцаў, у першую чаргу да ветэранаў вайны і працы, пажылых людзей.
Ігар Іванавіч уважліва адносіцца да кожнага звароту жыхароў сельсавета, яго часта можна ўбачыць сярод механізатараў, жывёлаводаў, у полі і на лузе. Як адзначае аўтар пісьма, без увагі старшыні сельвыканкама не застаюцца і маламаёмыя, адзінокія, адзінока пражываючыя грамадзяне. Асаблівы клопат Ігар Іванавіч праяўляе пра добраўпарадкаванне населеных пунктаў, чысціню калодзежаў, арганізацыю электраасвятлення, забеспячэнне насельніцтва таварамі паўсядзённага попыту, належную работу ўсіх арганізацый і ўстаноў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць на тэрыторыі сельсавета – аховы здароўя, сувязі, гандлю, адукацыі і іншых.
Безумоўна, падкрэслівае Міхаіл Канстанцінавіч Бакулеў, з-за фінансавых цяжкасцей іншы раз складана вырашыць тую ці іншую праблему ў вёсцы, але старшыня заўсёды імкнецца. Зрабіць так, каб людзям было добра. І за гэта яму вялікі дзякуй!
Міхась КАВАЛЁЎ.