Самыя разнастайныя віды паслуг – да васьмі відаў – аказвае комплексны прыёмны пункт па бытавому абслугоўванню вяскоўцаў у аграгарадку Забалацце. Узначальвае яго Аксана Каранеўская.

- Малайчына, Аксана Уладзіміраўна, - гаворыць пра яе дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Рагачоўскі камбінат бытавога абслугоўвання” Наталля Бельчык. – Даведзеныя месячныя вытворчыя планы выконвае, імкнецца пашыраць паслугі не толькі на тэрыторыі Забалацкага сельсавета, але і суседніх. Сама ж не абмежавалася толькі выкананнем непасрэдных абавязкаў прыёмшчыцы, але і працуе цырульнікам. Пры гэтым робіць прычоскі сельскім жыхарам не толькі на месцы, але і выязджае ў іншыя населеныя пункты.

У ліку лепшых Наталля Бельчык называе таксама комплексныя прыёмныя пункты ў аграгарадках Зарэчча, Гарадзец, Журавічы.

М. МАКСІМАЎ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама