16 верасня 1955 года. У гэты дзень у Мінску адбылася нарада маладых літаратараў Беларусі і іх сустрэча з усенародна любімым і вядомым песняром Якубам Коласам. Ён пажадаў таленавітай літаратурнай змене творчых поспехаў і любві да роднай зямлі, да людзей, якіх паэты і празаікі будуць апяваць у сваіх творах.
Гэта сустрэча жыве ў памяці нашага рагачоўскага паэта Васіля Клімянкова, якому таксама пашчасціла быць удзельнікам той значнай падзеі. На фотаздымку, які Васіль Максімавіч захоўвае ў ліку адных з самых каштоўных рэліквій, мы бачым у першым радзе (справа налева) Пятруся Броўку, Якуба Коласа, сакратара ЦК КПБ Ц.С. Гарбунова; у другім радзе – другі злева – Уладзімір Караткевіч; у трэцім радзе першы справа – Васіль Клімянкоў.