Магло б быць лепш

Да кампаніі маладых мужчын, якія сустракаюць Новы год за чаркай, падышоў дзядуля. Пастаяў, паслухаў жарты, сам ажывіўся ды гаворыць:

- Як добра мне стала, калі пастаяў тут каля вас!

- А было б яшчэ лепш, калі б вы, дзядуля, з намі пасядзелі! – жартуе адзін з хлопцаў.

Без убораў прыгажэй

- Ці да твару мне гэтая сукенка? – пытае маладая, какетлівая жанчына ў знаёмага мужчыны на Навагоднім балі.

- Ва ўсіх ты, душачка, уборах цудоўная! – адказвае мужчына. – А лепш за ўсё выглядаеш, калі распранутая...

Рыхтуюцца

Сакратарка дырэктара фірмы нясе ў офіс вялізную торбу прадуктаў.

- Рыхтуецеся сустракаць Новы год? – пытае ў яе знаёмая.

- Не, да нас едзе рэвізор.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама