Рагачоўскі цэнтр турызма і краязнаўства, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў і рэдакцыя газеты “Свабоднае слова” праводзяць з 10 па 28 кастрычніка гэтага года конкурс у намінацыі “Біялагічная разнастайнасць – аснова жыцця на Зямлі”. Мэта конкурсу – фарміраванне экалагічнай культуры ў дзяцей, выхаванне беражлівых адносін да прыроды, развіццё творчых здольнасцей малодшых школьнікаў.

На конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў разнастайнай тэхніцы, уключаючы і аплікацыю, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды, праблемы аховы жывёл і раслін, водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, зберажэнне прыродных тэрыторый, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы. У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых груп: ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў. Крытэрыі ацэнкі малюнкаў: паўната раскрыцця тэмы намінацыі, выхаваўчая і грамадская каштоўнасць творчай работы канкурсанта, яскравасць і арыгінальнасць падачы аўтарам матэрыялу.

М. СНЕГІРОЎ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 


  

Яндекс Реклама