Colors: Purple Color

Компании начинают нанимать детективов для слежки за своими сотрудниками, работающими удаленно, пишет inopressa.ru со ссылкой на немецкое издание Handelsblatt.

Вновь и большие, и малые «независимые» СМИ пролили бальзам на душу каждого «белорусского» змагара, денно и нощно повторяющего мантру «Заграница нам поможет!». Подмога пришла откуда не ждали: американский стриминговый портал Netflix заявил о планах снять некий фильм о массовых беспорядках и несанкционированных мероприятиях в Беларуси.

В рамках профсоюзной акции «Поздравим маму вместе!» Рогачевщину посетил председатель республиканского комитета профсоюза работников агропромышленного комплекса Василий Хватик. Он принял участие в чествовании лучших работниц животноводческой отрасли СУП «Заболотье 2010» в Международный день сельских женщин.

Пытанні літаратурнай віктарыны – 2020

 «Апантанны любоўю да Беларусі Уладзімір Караткевіч»

 

  1. Аб чым распавядае навуковы даследчык Аляксей Непадавец у літаратуразнаўчай манаграфіі «Уладзімір Караткевіч: прырода, фальклор і творца» у раздзеле «Ой косю, мой косю…»?

 

  1. Аб якім гістарычным героі Уладзімір Караткевіч пісаў як аб «абагульным характарам беларуса, якому і чорт не брат, якога і смерць не палохае…».

 

  1. Які верш паэта Рагачоўшчыны Васіля Клімянкова пахваліў Уладзімір Караткевіч?

 

  1. Які спектакль на творы Уладзіміра Караткевіча дэманстраваў Віцебскі акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа на сцэне Мінскага тэатра імя М.Горкага восенню 2005 года?

 

  1. Дзе ў г.Рагачове быў растраляны прашчур Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, удзельнік паўстання 1863 года Фама Грыневіч ?

 

  1. Дзе ў г.Рагачове знаходзіцца пахаванне бабушкі У.С.Караткевіча Барысевіч Людзмілы Антонаўны?

 

  1. Які твор Уладзіміра Караткевіча надрукавала выдавецтва «Юнацтва» праз пяць гадоў пасля яго смерці?

 

  1. Каго маляваў у дзяцінстве Уладзімір Караткевіч?

 

  1. Дзе была надрукавана прыгодніцкая аповесць Уладзіміра Караткевіча «Загадка Ніферціці»?

 

10.Назавіце студэнцкіх сяброў Уладзіміра Караткевіча.

 

  1. Каму належаць радкі ўспамінаў аб Уладзіміру Караткевічу

«…Ён не трыбун, але ў начной цішы пішучы свае творы, заклікаў больш гучна, чым любы прамоўца. Ён крычаў душою…».

 

  1. Хто з'яўляецца аўтарам помніка Уладзіміру Караткевічу ў г.Орша?

 

  1. Каму з пісьменнікаў належаць гэтыя радкі аб Уладзіміру Караткевічу: «Беларусь доўга чакала такога пісьменніка:

                       І радасна, што ён прыйшоў.

                       І горка, балюча, што ён не змог,

                       не паспеў разгарнуцца яшчэ больш глыбока і шчодра»?

 

  1. Каму належыў дом № 82 па вуліцы Ленінскай, у якім жыла сям'я Караткевіча ў перадваенны час?

 

  1. Што вам вядома аб сям'і Караткевічаў і Грынкевічаў?

 

  1. З якога верша Уладзіміра Караткевіча гэтыя радкі:

         «Хай канец, хай атланкаў цяжар.

           На маю несагнутую шыю,

           Толькі б  вечнае шчасце.

           Каханай старонцы маёй».

 

  1. З якога верша У.Караткевіча гэтыя радкі: «… кааб Валодзя, наш руплівец, і зычлівец, і счаслівец, горды шляхціч. жрэц-лацінец не пакінуў наш дзяцінец»?

 

  1. Якія творы Уладзіміра Караткевіча звязаны з горадам Рагачовам?

 

  1. У якім горадзе Уладзімір Караткевіч закончыў шосты класс?

 

  1. Які лёс напаткаў брата Уладзіміра Караткевіча – Валерыя Сямёнавіча Караткевіча?

 

  1. У які час Уладзімір Караткевіч працаваў настаўнікам у г.Орша?

 

  1. У якім сваім творы Уладзімір Караткевіч згадваў руіны замка «Каралевы Боны»?

 

  1. Пачатак якога рамана ўзнік на Рагачоўшчыне 7 жніўня 1959 года?

 

  1. Хто з рагачоўцаў мог стаць, на думку даследчыкаў, прататыпам героя рамана «Ладдзя Роспачы» Гервасія Выліваха?

 

  1. Хто з вядомых рагачоўцаў з'яўляецца аўтарам памятнага крыжа Фаме Грынкевіча?

 

  1. Хто з родных Уладзіміра Караткевіча стаў прататыпам гераіні апавядання «Як звяртаюцца ідалы»?

 

  1. Хто з вядомых даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча пісаў: «Як гістарычныя, так і сучасныя сюжэты ён настрайвае рамантычна, даючы перавагу ў першым выпадку класічнаму вальтэрскотаўскаму рамантызму, у другім – «неарамантызму» з яго значнай доляй лірызму і казкавай паэтычнасцю»?

 

  1. Якую параду на працу даў Уладзіміру Караткевічу Кандрат Крапіва?

 

  1. Якім быў водгук чытачоў СССР на твор Уладзіміра Караткевіча «Чезенше»?

 

  1. Якія прыгоды здарыліся з рукапісам твора Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя роспачы»?

 

  1. Якому беларускаму тэатру належыць першынства ў пастаноўцы п'ес Уладзіміра Караткевіча?

 

  1. Каму з паэтаў Уладзімір Караткевіч мог жартам адказваць: «На Беларусі шмат дзярма, але дзярмей за ўсіх Фама»?

 

  1. Як асэнсоўваў гісторыю беларусаў Уладзімір Караткевіч?

 

  1. З якога твора гэтыя паэтычныя радкі:

      І жыве. Усё жыве. Вось наведвае госцем ваш дом.

      Вось сядзіць…Вось ідзе…

      Вось бярэ вашых дзетак на рукі

      Пнецца ў неба з трыбун… П'е гарэлку за вашым сталом.

      Але выпадак дай – распаўзецца чумою па свеце.

 

  1. Што сабой уяўляла кватэра Уладзіміра Караткевіча па вул.Чарнышэўскага ў г.Мінску?

 

  1. У якім годзе сям'я Уладзіміра Караткевіча набыла кватэру па вуліцы К.Маркса ў г.Мінску?

 

  1. Што вам вядома з біяграфіі Валянціны Браніславаўны, жонкі беларускага песняра Уладзіміра Караткевіча?

 

  1. У якім годзе Уладзімір Караткевіч сустрэўся з Пятром Міронавічам Машэравым?

 

  1. Аб якім сваім творы і з нагоды чаго Уладзімір Караткевіч з роспаччу сказаў: «Гары яно ўсё гарам! Не буду я правіць ні слова! Няхай ляжыць да сканчэння свету!»

 

  1. Што вам вядома пра грабёж кватэры сям'і Караткевічаў у Мінску?

 

  1. Як аднясліся прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў БССР да смерці маці Уладзіміра Караткевіча?

 

  1. Што вам вядома пра сустрэчы Уладзіміра Караткевіча з архіепіскапам Мінскім і беларускім Антоніям?

 

  1. .З якога твора Уладзіміра Караткевіча гэта вытрымка:

«Шчасце тваё, што сёння едзем па драпежніка і першым у тваім сэрцы збудзіцца азарт, а не шкадаванне».

 

  1. З якога твора Уладзіміра Караткевіча гэта вытрымка:

«… На пачатку XIX  стагоддзя была засуш. Некалькі паляўнічых зайшлі на адну такую выспу і ўбачылі на ёй зубра, сляды зямлянак, а на галіне дуба вялізны звон, што аж урос верхавінаю ў дрэва. Высвятлілася, што жыхары бліжэйшых вёсак хаваліся тут ад шведаў. Пасля зарадзілі дажджы. Людзям удалося выбрацца, а маёмасць засталася. Звон правісеў на дубе больш за сто год…».

 

  1. З якога верша Уладзіміра Караткевіча гэтыя радкі:

     … Рукі твае – сонечныя соты,

            Але што заменіць дабрыню?

            Што мне ў сонцы – без яго пяшчоты?

            Што мне ў любых вуснах – без агню?

 

46.. З якога верша Уладзіміра Караткевіча гэтыя радкі:

      Не можна ад нябёс адрозніць повень

      І там і там і тая ж бель.

      Плыве над ветразем крылаты човен,

      Як казачны ў паветра карабель.

 

  1. З якога верша Уладзіміра Караткевіча гэтыя радкі:

      За ўсіх, хто ўздмае цяжкія разоры,

      Хто ў гарачым  пекле металу,

      За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам,

      За жывых і за тых што сканалі.

 

48.. З якога твора Уладзіміра Караткевіча гэта вытрымка:

     «Адсюль да Туфата…Гэ-э, яны прыйдуць у Туфат уначы, калі маўры і белыя палягуць спаць. І яны не спяшаюцца, хоць  іхнія мехары даўно не пілі…Папомні маё слова, адхаліб, заўтра мы даведаемся, што ўборджы Туфат выразалі маўрытанскі караван, а за белага просяць выкуп?»

 

49.. З якога твора Уладзіміра Караткевіча гэтыя радкі:

     …Зямля, што мне суджана лёсам,

           Адзіная ў свеце любоў,

           На табе няма хмарагосаў

           Апрач вечных твае дубоў?

 

  1. З якога твора Уладзіміра Караткевіча гэтая вытрымка:

      «Школа даволі занядбаная, і энэргічны чалавек можа многае зрабіць.

        Мы, напрыклад, ужо вырашылі справу з ботамі для дзяцей-сірот, напоўнілі бібліятэку. Я дапрасіўся ў раёне свідравальнага станка, і абяцаюць такарны. Словам, працую. Працаваць мне трэба, сябры мае, вельмі многа».

 

  1. Між якімі літаратурнымі героямі Уладзіміра Караткевіча вялася гэта размова:

      «…. - То што ты сеў, дурань рагачовец, слабенькі чалавек?

              - Якая ты часам вартая жалю. Нічога  не разумееш.

                Я – чалавек …  Я – ігрок.

                Няўжо ты думаеш, я нават бяззбройны, нават, калі на мяне

               напалі б у пяцёх, на хвіліну задумаўся б: ужаць мне зубы ці

               не?»

 

  1. Каму з паэтаў Рагачоўшчыны належаць гэтыя радкі:

       «Рагачоў тут і Збароў

         Спалучаліся –

        Бацька з маці тут Валодзіны

        Вянчаліся.

        Ён бацькоўскія мясціны

        Паважае

        І сюды ўжо многа год

        Наязджае».

 

  1. Каму Уладзімір Караткевіч пасвяціў гэтую вытрымку з свайго твора:

«… Ну, Сяргей, бяжы ў гародчык, памідораў набяры,

           Патапчы бульбоўнік, золкі – раз малодшы сярод нас.

  Прыйдуць, будзем спадзявацца, і такія верары,

  Калі хлеб ты будзеш кроіць і задрыны – ні на час.

  Дзяцьку – баннік ад “гарматы”, як зямны прагрэс, крывы».

 

  1. Да каго са старэйшых беларускіх пісьменнікаў звяртаўся Уладзімір

      Караткевіч:

     «Калі знойдзіце магчымым, пішыце мне, ці варта мне падоўжыць».

       …………………………………………………………………………

«Казак у мяне ёсць яшчэ паўсотні, дзясятак песень і іншае».

«Можа, і знойдзіце тут нешта вартае, хоць наўрад».

«Усё ж не кінуў зусім, бо гэта такая зараза, гэтыя вершы. Часам лавіў сябе на тым, што ўначы пішу. Прачнуся і лаюся».

 

  1. Прадоўжыце абзац твора Уладзіміра Караткевіча:

«И тут меня осенило! Я вспомнил один средневековый белорусский способ пересылки тайных писем. Два военачальника, дипломата или заговорщика заранее изготовляли себе два предмета одинаковой формы. Каждый имел при себе один. Если надо было отослать донесение, один из них наматывал на свой предмет полосу бумаги, длина и ширина которой были заранее оговорены. Потом текст писали вдоль этого предмета»…….......

 

  1. Прадоўжыце абзац твора Уладзіміра Караткевіча:

«Дело было в том, что в те времена бунтовали не только холопы. Бунтовала и старинная белорусская шляхта, обиженная новыми порядками. В окрестностях Болотных Ялин было особенно неспокойно. Здесь, в Ходановской пуще, сидел хромой батька Ярош Штамет, который поддерживал очень родовитого белорусского Стаха Горского, что был в родстве через предков с князем виленским Александром»……………

 

  1. Прадоўжыце абзац твора Уладзіміра Караткевіча:

«…А хто вінен, што я яго лаю, што гэткая ганьба звалілася еа нашу хату? Ты маўчы. Што б сказаў сумленны чалавек, твой бацька, штоб сказаў твой прадзед? Ён быў вольным земляробам, храбрасцю сваёй у паходзе здабыў права насіць корд сабе, і дзеду, і бацьку твайму, і…табе.»

 

  1. З якога твора Уладзіміра Караткевіча гэта вытрымка:

«Раніца. Яшчэ не ўстала сонца, але з-за хмарак веерам выметнуліся першыя праменні…Міма трапяткіх сцягаў, міма мёртвай пустой вёскі ідзе конь, нагружаны вартым жалю набыткам».

 

  1. Прадоўжыце абзац твора Уладзіміра Караткевіча:

«…Полагаю, что в нашей стране не один я являюсь любителем нашего древнего белорусского языка, его очаровательного, лаконичного и немного наивного слога. Поэтому я не могу не порадовать остальных, отступая сям и там от моего нескладного многословия и давая слово человеку, который сам видел это и рассказывал об этом золотом по скромности, народности и юмору тогдашним языком………».

 

  1. Прадоўжыце абзац твора Уладзіміра Караткевіча:

«… и вот на моих коленях лежит огромный том, исписанный каллиграфически мелкими, коричневыми от старости буквами: «Года тысяча шестьсот первого не было покою на этой земле……………».

 

  1. Што вам вядома пра артыкул Леаніда Канстанцінавіча Высоцкага ад 1957 года ў адносінах да паэзіі Уладзіміра Караткевіча?

 

  1. У час якога падарожжа Валянцін Ждановіч запісаў размову Уладзіміра Караткевіча з падлеткамі: …Нет кіно, няма хлеба, магазіна, клуба, танцы. А клуб?
  • Зараз нікога няма. Усе людзі ў балоце. І мужыкі і бабы, усе чыста ў

балоце (Усе на сенажаці).

 

  1. Хто з літаратуразнаўцаў напісаў аб Уладзіміру Караткевічу наступнае: «Ён здолеў так гістарыязаваць сучаснасць і так асучасніць гісторыю, што пасля прачытання ягоных твораў пачынаеш адчуваць што ты не толькі далучаны да спраў далёкіх продкаў, але ўспрымаеш гэтыя дзеі ў кантэксце і лучнасці з днём сённяшнім».

 

  1. З якога твора Уладзіміра Караткевіча гэтыя радкі:

 Начамі змрок. Халодны вецер свішча,

  Каб разбудзіць змярцвелыя дубы.

  Крывавыя пушынкі вінаграда

  Прыціхлі і чакаюць цёплых дзён.

  А ты ляжыш, і трапятанне вей

  Бяссоннае, як трапятанне крыл.

 

  1. Каму належаць гэтыя радкі верша:

 Не знаю, ці верыць, не верыць,

 Да радыедыктар выразна ж сказала:

Памёр Уладзімір Караткевіч!

І быццам маланкай мяне паласнула,

Душа забалела і цела,

Не помню ўжо, колькі хвілін прамінула,

Пакуль я стаяў так, здранцвелы.

 

  1. Каму і калі з дзеячаў культуры Беларусі напісаў ліст з Рагачова
  2. «А што будзе, калі я вогуле памру. Як вы без мяне пражывецё адшэльнікі і аскеты? Вось тады, хлопчыкі, паплачаце, ды позна будзе?».

 

  1. Пры якіх абставінах і калі польскі паэт і перакладчык Мацей Юзаф Канановіч сказаў пра Уладзіміра Караткевіча: «Гэта, сапраўдны Гальчынс кі», маючы на ўвазе і іх талент і спосаб жыцця.

 

Пытанні падрыхтаваў Цітовіч Г.В.

 

 

 

 

 Літаратура раённай  літаратурнай віктарыны – 2020

 «Апантанны любоўю да Беларусі Уладзімір Караткевіч»

 

  1. Караткевіч У. Ладдзя роспачы.- Мінск “Медысонт”. 2010.
  2. Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі – Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1977.
  3. Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. – Мінск “Мастацкая літаратура”, 2008.
  4. Караткевіч У. Ладдзя роспачы. – Мінск “Мастацкая літаратура”, 2003.
  5. Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы. – Мінск “Літаратура і мастацтва”, 2010.
  6. Караткевіч У. Чазенія. - Мінск “Мастацкая літаратура”, 2007.
  7. Караткевіч У. На Беларусі бог жыве…- Мінск “Мастацкая літаратура”, 2008.
  8. Караткевіч У. У снягах драмае вясна. – Мінск “Юнацтва”. 1989.
  9. Караткевіч У. Быў.Ёсць.Буду. – Мінск “Мастацкая літаратура”, 1997.

10.Короткевич В. Черный замок Ольшанский. Дикая охота короля Стаха. – Минск “Мастацкая літаратура”, 1984.

11.Штэйнер І. Дняпроўскія матывы. – Гомель “Сож”, 2009.

  1. Добры дух зямлі Дняпроўскай. – Мінск “Мастацкая літаратура”, 2016.
  2. Караткевіч У. Творы. – Мінск ”Мастацкая літаратура”, 1996.
  3. Короткевич В. Христос приземлился в Городне. - Минск «Літаратура і мастацтва», 2011.
  4. Короткевич В. Дикая охота короля Стаха. – Минск «Юнацтва», 1983.
  5. Караткевіч У. Быў.Ёсць.Буду! – Мінск «Мастацкая літаратура», 2005.
  6. Рагачоўскі розгалас. Літаратурна-мастацкі альманах. Рагачоў, 1996.
  7. Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. – Мінск «Літаратура і мастацтва», 2010.

 

 

Наличие коронавируса при отсутствии таких симптомов, как повышенная температура, кашель, боль в горле, можно выявить по двум признакам – изменению вкуса и потере обоняния, сообщила врач-биофизик Нелли Соседова радио Sputnik.

Из-за активного таяния ледников в альпийских горах археологи смогли обнаружить древние артефакты. Об этом информирует Daily Mail.

… белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных. На праздник юных огнеборцев, который состоялся в рамках республиканской акции МЧС «Молодежь за безопасность», пожаловали почетные гости – люди, которые знают о безопасности все: представители Рогачевского РОЧС, районных организаций ОСВОД и «Белая Русь».

В связи с окончанием «дачного» сезона приостанавливается движение по маршруту № 226 «Рогачев – Озерище» на зимний период:

Войти с помощью

Яндекс Реклама