-Поспеху спрыяе тое, што тут уладальнікі кароў убачылі рэальныя перамены да лепшага, - расказвае дзяржаўны інспектар па закупу і якасці харчовай сыравіны і прадуктаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.С.Філіпаў. – У год прадпрымальнасці тут укаранілі ідэю старшыні раённага Савета дэпутатаў Р.Г.Ястрэмскай: зборам малака ад асабістых падсобных гаспадарак сталі займацца індывідуальныя прадпрымальнікі. Прычым людзі вопытныя, якія маюць вопыт такой працы і самі трымаюць кароў, таму добра ведаюць сялянскія клопаты.

Цяпер тут працуюць малакасборшчыкамі жонка і муж Гапонавы – Наталля Алегаўна і Міхаіл Міхайлавіч, а таксама Леанід Піліпавіч Белагрыўцаў. Яны набылі ў крэдыт спецыяльныя апараты па вызначэнню тлуснасці малака, таму вяскоўцы, здаючы малаказборшчыку сваю прадукцыю, адразу ведаюць, якое ў іх малако і якая будзе аплата. А будзе яна справядлівай, а не так, як здаралася раней: здавалі малако ўсе жыхары, а потым вызначалі сярэдні паказчык, і ўсе атрымлівалі аднолькавую суму грошай. Вось чаму малаказдатчыкаў становіцца больш. І цяпер ужо муж і жонка Гапонавы на сваіх аўтамабілях аб’язджаюць і збіраюць малако не толькі ва ўсіх населеных пунктах Журавіцкага сельсавета, але і Званецкага. Да таго ж, малаказборшчыкі паказваюць і даказваюць малаказборшчыкам перавагі малака сорта экстра, вучаць, як трэба яго атрымліваць. Тады і аплата будзе яшчэ большай.

Безумоўна, у працэсе работы ўзнікае шмат пытанняў: і забеспячэнне халадзільнікам, каб сабранае малако не псавалася, і дрэнныя дарогі ў многіх месцах, дзе цяжка пад’ехаць, і наладжванне добрых партнёрскіх адносін на Доўскім малочным заводзе, бо нярэдка даводзіцца везці малако ў Карму… Гэтыя і іншыя пытанні малаказборшчыкам дапамагаюць вырашаць і старшыня раённага Савета дэпутатаў Р.Г.Ястрэмская, і дзяржаўны інспектар па закупках і якасці харчовай сыравіны і прадуктаў А.С.Філіпаў, і старшыня сельвыканкама Т.І.Драздова, і дырэктар КСУП “Журавічы” Л.І.Даўгалёў.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Фота Раісы БАРАВОЙ.

Дзяржаўны інспектар па закупу і якасці харчовай сыравіны і прадуктаў А.С.Філіпаў уручае грашовыя прэміі лепшым малаказдатчыкам і малаказборшчыкам Журавіцкага сельсавета В.Л. ДАЎГАЛЁВУ, Н.А. ГАПОНАВАЙ, Л.П. БЕЛАГРЫЎЦАВУ, А.В. ПАЦАЛУЙКА, М.М. ГАПОНАВУ.