У Збароўскім яслях-садзе – базавай школе імя К.Н. Осіпава правядзенне бацькоўскіх субот стала ўжо добрай традыцыяй. Не так даўно ў шосты школьны дзень адбыўся пяты фестываль дзіцячай і сямейнай творчасці «Майстэрня пернікаў», куды былі запрошаны вучні і іх бацькі.

Як паведаміла настаўніца пачатковых класаў Вольга Кавалёва, усе ўдзельнікі гэтага мерапрыемства засталіся ў захапленні. Час за працай над стварэннем смачных ласункаў праляцеў хутка. А самым цікавым момантам цёплай сустрэчы стала ўпрыгожванне невялікай пернічнай елкі. Салодка ў гэты дзень было ўсім!

Ідэя правядзення незвычайнага фестывалю належыць настаўніцы працоўнага навучання Алене Чарняўскай – менавіта яна натхніла дзяцей і іх бацькоў на творчасць. Галоўным у сваёй працы Алена Аляксандраўна лічыць выхаванне ў хлопчыкаў і дзяўчынак тых душэўных якасцей, якія дапамогуць ім у жыцці. А ідэя аб’яднаць адной справай вучняў, школу і бацькоў – гэта дзейсны падыход. Усім вядома, што бацькоўскі прыклад у школьным выхаванні бывае значна больш карысным, чым тысячы слоў пра людзей, якіх вучні ніколі не бачылі.

Цудоўную пернічную традыцыю калектыў Збароўскага ясляў-сада – базавай школы мусіць захаваць і спадзяецца, што шосты фестываль самаробных пернікаў будзе адзначаны з яшчэ большым размахам.

 

Аляксандра АЛЬШЭЎСКАЯ.

 

 

 

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

  

Яндекс Реклама