Установы культуры Рагачоўшчыны адзначылі 120-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова. Творы выдатнага беларускага пісьменніка і цяпер карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў, а дзеці ў захапленні ад «Міколкі-паравоза».

Навучэнцы з цікавасцю знаёміліся з кнігамі пісьменнікаў-землякоў.


Менавіта паказам фрагмента з кінафільма, створанага па гэтай аповесці, пачалі мерапрыемства, прысвечанае юбілею пісьменніка-земляка, работнікі Рагачоўскай раённай бібліятэкі Ніна Маспанава і Таццяна Станіслава для вучняў сярэдняй школы № 2. Аб яго жыцці і творчасці расказаў лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Міхася Лынькова празаік Міхась Сліва, якому пашчасціла ў свой час сустракацца са славутым пісьменнікам.
Школьнікі задавалі пытанні, цікавіліся творамі Міхася Ціханавіча, многія загарэліся жаданнем прачытаць яго кнігі.

Таццяна МАКАРАНКА.

Перепечатка текста и фотографий slova.by запрещена без разрешения редакции.