На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта была разгледжана справаздача старшыні Журавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Т.І.Драздовай аб рабоце з насельніцтвам, якое пражывае на тэрыторыі сельсавета. Адзначана мэтанакіраваная і паслядоўная работа па сацыяльнай падтрымцы састарэлых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, а  таксама работа з адзінокімі састарэлымі грамадзянамі.

Пры разглядзе гэтага пытання на пасяджэнні райвыканкама падкрэслівалася, што сельвыканкаму трэба актывізаваць дзейнасць грамадскіх фарміраванняў, умацоўваць узаемадзеянне з прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі,  размешчанымі на тэрыторыі сельсавета, у вырашэнні сацыяльна-бытавых і іншых праблем.

У прынятым рашэнні намечаны канкрэтныя меры, ажыццяўленне якіх дасць магчымасць Журавіцкаму сельвыканкаму палепшыць работу на многіх напрамках.

Дадзены заданні і старшыням іншых сельскіх выканаўчыў камітэтаў. У прыватнасці, у чэрвені па пасяджэннях сельвыканкамаў трэба разгледзець ход выканання ў арганізацыях патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004г. №4  “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, зрабіць ўсё неабходнае для выканання ў поўным аб’ёме праграм па добраўпарадкаванню і навядзенню санітарнага парадку на падведамасных тэрыторыях.

Міхась КАВАЛЁЎ.