Рагачоўшчына  — славуты літаратурны край, шчодры на пісьменніцкія таленты. Найбольш яркі з іх – Уладзімір Караткевіч. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада і цэнтральная бібліятэка. Паэт, празаік, драматург... А найперш сын сваёй Бацькаўшчыны. Ён вельмі любіў яе, цудоўна ведаў яе мінулае, хацеў, каб моладзь таксама была далучана да гісторыі сваёй зямлі.


Многія кнігі і вершы напісаны Уладзімірам Сямёнавічам Караткевічам непасрэдна ў Рагачове. У сваёй ранняй паэме «Зямля дзядоў» ён узгадвае «руіны замка каралевы Боны», «і над Дняпром шырокія курганы». Рагачоўскі побыт стаў асновай для зместу дзявятага раздзела рамана «Нельга забыць». Пачатак рамана «Каласы пад сярпом тваім» з’явіўся пад уплывам прыгажосці нашай малой радзімы. Пісаць раман па-сапраўднаму Караткевіч таксама пачаў у Рагачове ў красавіку 1962 года. Многія сцэны вясковага побыту ў рамане «Каласы пад сярпом тваім» спісаны пісьменнікам з вёскі Кісцяні Рагачоўскага раёна.
«Сівая легенда» і «Ладдзя роспачы”, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чазенія» -  творы, якія таксама аўтар пісаў на Рагачоўшчыне. На працягу свайго жыцця Караткевіч часта прыязжаў на радзіму сваіх продкаў, каб адпачыць тут душой, добра папрацаваць, знайсці падтрымку і разуменне.
Жыццё У. Караткевіча – легенда. Незвычайнае, яркае, яно нечакана і заўчасна абарвалася. І засталася недаспяваная песня. У  актыве змагара за адраджэнне гістарычнай памяці нашага народа -  удзячнасць беларусаў за мастацкі подвіг, за цудоўныя вершы, раманы, аповесці, нарысы, фільмы.
На Рагачоўшчыне ў гэтыя дні пройдзе “Тыдзень Уладзіміра Караткевіча”. Адбудуцца разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры (з праграмай можна азнаёміцца на сайце газеты “Свабоднае слова” і Рагачоўскага райвыканкама). А 26 лістапада ў гарадскім Доме культуры адбудзецца паказ спектакля “Сіняе – сіняе”, пастаўлены Магілёўскім абласным тэатрам лялек па творы Уладзіміра Караткевіча (пачатак у 18 гадзін).
У сувязі з правядзеннем “Тыдня Уладзіміра Караткевіча” Рагачоўскі музей народнай славы просіць усіх, хто мае якія-небудзь прадметы і матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніка, перадаць іх музею (тэл. 8-02339-2-09-08; Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.).

Максім СНЕГІРОЎ.

Комментарии   

+2 # RE: На Рагачоўшчыне пройдзе "Тыдзень Уладзіміра Караткевіча"Андрэй 22.11.2019 20:44
Побыт вёскі Азярышча, а не Кісцяні.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

 

 

  

Яндекс Реклама