Шаноўны дзед Мярэжа!

Уношу прапанову ўключыць у Правілы дарожнага руху спецыяльны знак “Пагроза жыццю”. Лічу, што такі знак абавязкова трэба ўстанавіць каля закінутага дома № 39 па вуліцы Сядова ў Рагачове, у раёне так званага Балота (глядзі фота). Тут, на грунтовай дарозе каля гаражоў, ужо не адзін месяц дзве пасткі падпільноўваюць і пешаходаў, і вадзіцеляў. Калі не прыняць адпаведных мер, дарагі дзядуля, у любы момант тут можа здарыцца бяда!

В. АЛЕСІК.

Фота Васіля РАГОЖНІКАВА.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

 

 

  

Яндекс Реклама