Colors: Yellow Color

Гомельский облисполком выступил учредителем местной тиражной лотереи «Наша спадчына». Купив билеты этой лотереи, можно выиграть золотые мерные слитки, золотые украшения, получить денежные выигрыши до 1 миллиона рублей.

Главный приз этой лотереи – 5000000 рублей.

Первый розыгрыш призового фонда состоится 15 февраля 2011 года. Стоимость одного билета – всего лишь 3000 рублей. Купите – не пожалеете!

Мирослав КАМЕНСКИЙ.

Яшчэ ў канцы 19-га стагоддзя ў нашым родным горадзе Рагачове ажыццяўляліся меры па добраўпарадкаванню, утрыманню школ і бальніц. Устаноў культуры. Гэта патрабавала значных сродкаў, якіх не хапала. Таму на дапамогу прыходзілі мецэнаты. Добрым прыкладам мецэнатства ў Рагачове была дзейнасць прадвадзіцеля павятовага дваранства Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары, якія завяшчалі гораду ўсе свае сродкі.

На іх сродкі ў Рагачове былі пабудаваны рэальнае вучылішча, тэатр, багадзельня. У іх уласным доме быў размешчаны гарадскі клуб, гасцініца. Удзячныя рагачоўцы назвалі ў гонар Іолшыных адну з вуліц горада. Але пры Савецкай уладзе яе перайменавалі ў вуліцу Цымермана.

І вось цяпер сесія раённага Савета дэпутатаў прыняла рашэнне назваць новую вуліцу, якая праектуецца паралельна вуліцы Транспартнай імем Іолшыных. Тым самым выказана даніна павагі і памяці людзям, якія многае зрабілі для нашага горада.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Такого жаркого, как в смысле температуры, так и в плане неуемной энергии и драйва, безудержного адреналина и веселья  мероприятия, которое прошло 15 января в городском Доме культуры, молодежь нашего города еще не видела. Фест по уличным танцам «Порви танц-pol» собрал, пожалуй, всех самых активных и подвижных молодых представителей Рогачева. В зале не было ни одного свободного места, но даже перспектива простоять все мероприятие на ногах не отбила желания стать свидетелями впервые проходившего в нашем городе соревнования лучших танцоров хип-хопа (с англ. «мелко прыгать») и брейк-данса (с англ. «ломаный танец») из Могилева, Светлогорска, Бобруйска, Гомеля, Речицы, Жлобина и Рогачева. Организаторы этого безумного в хорошем смысле слова мероприятия — РК ОО «БРСМ», отдел по делам молодежи и отдел культуры райисполкома, а также хореограф детской школы искусств, руководитель  танцевальной группы «Жажда» Юрий Шевцов — были приятно удивлены, что собралось такое большое количество поклонников уличного данса.

Три часа эксцентричных оригинальных танцев и ритмичной зажигательной музыки, громких криков болельщиков и бурных аплодисментов зрителей пролетели совсем незаметно. В реальность вернули слова очаровательных ведущих — Юрия Шевцова и ученицы 11 класса гимназии города Рогачева Надежды Кудрявцевой,  которые подвели итоги конкурса.

Так, лучшими соло-танцорами хип-хопа стали участники из города Могилева, которые и разделили между собой три призовых места. Рогачевцы же взяли реванш в исполнении хип-хопа «два на два»: равных не было паре Игорь Лапаев и Роман Нгуен, на второй ступеньке пьедестала разместились Екатерина Аксинушкина и Степан Ксензов, а «бронза» досталась вновь Екатерине Аксинушкиной, но уже в дуэте с Валерией Лисейчиковой.

В сольном исполнении брейк-данса первое и второе места завоевали участники из Гомеля, а третье место — у могилевчанина. В парном исполнении «ломаного» танца лучшими стали гомельчане, а серебряных и бронзовых лавров удостоены ребята из Могилева.

Победители и призеры конкурса  были награждены дипломами и медалями.

В командном исполнении уличных танцев третье место занял рогачевский коллектив «Жажда», второй стала могилевская команда «Top style», ну, а  лучшими признаны участники из гомельской группы «Look around».

Победители командного конкурса в качестве приза получили диплом, заветный кубок и DVD-проигрыватель, а серебряные и бронзовые призеры были награждены дипломами, медалями и USB-флэшками.

Особое умиление и одновременно восхищение высоким танцевальным мастерством вызвали самые юные участники конкурса, среди которых были и рогачевцы Сеня Васюченко, Юля и Влад Васильевы, Олег Богорад и Егор Королев. За участие в мероприятии им вручили благодарственные письма.

Успех дебютного конкурса по уличным танцам неоспорим, о чем наверняка скажет каждый из тех, кому посчастливилось присутствовать в тот день в Доме культуры. Остается надеяться, что проведение мероприятия станет доброй традицией в нашем городе.

Виктория РОГОЖНИКОВА.

Фото автора.

Энергетику танца – зрителям!

Выдатны навагодні падарунак зрабіла нашаму слыннаму земляку – пісьменніку Васілю Ткачову - мінскае выдавецтва “Літаратура і Мастацтва” – выпусціла ў свет кнігу прозы на рускай мове “Дом коммуны”. Яе склалі раман, які і даў назву кнізе, а таксама аповесці “Пост”, “Игра” і “Участковый и фокусник”.

Усе гэтыя цікавыя творы выйшлі ў перакладзе Міхася Пазнякова і аўтара.

І яшчэ. У трох дзяржаўных тэатрах Беларусі ў гэтыя дні ідуць спектаклі па п’есах нашага земляка-драматурга Васіля Ткачова.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Впервые в нашем городе состоится фест по уличному танцу «Порви танц-pol». В программе мероприятия — все самые современные направления молодежного танцевального движения в оригинальном и неповторимом исполнении команд из Гомеля, Жлобина, Могилева, Бобруйска и Рогачева. Кто станет победителем танцевального конкурса — узнайте сами. Приходите в субботу, 15 января, в 15.00 в городской Дом культуры — и мощный заряд драйва и позитива вам обеспечен. Не пропустите!

Виктория РОГОЖНИКОВА.

Заплюшчваю вочы – і ўсё адно перад  імі плёсы, старыкі, паплавы і шаломы стагоў на іх.

Вы пытаеце, які куток Беларусі зрабіў на мяне ў жыцці найбольшае ўражанне? Думаю. І нічога не магу прыдумаць. Высачэзныя ўзгоркі Наваградчыны? Дубовыя, адвечныя калоны мазырскіх лясоў? Стронгавыя рачулкі Лідчыны? Зажураныя азёры пад Ушачамі?

Павінен вам сказаць, дарагія, што ўся Беларусь робіць на мяне найбольшае ўражанне вось ужо сорак – на жаль – год. Я разгортваю на стале першую – лепшую з маіх карт. Карту рэк і гляджу на яе, нібы з шалёнай вышыні. Кідаю на яе шарык і ўсё аддаю лёсу. Шарык коціцца ад рэчкі Ваўчанкі на Парычы, робіць паваротку (тут нібы сугіб карты) і лупіць праз Жлобін і Карму некуды ў раён Тошчыцы, на Дняпро, дзе – трэба ж такое – менавіта і адбываецца дзея маіх “Каласоў”. І застаецца тады толькі ўспамінаць.

...Мы з аператарам – астатнія збаяліся – лезем на трыангуляцыйную вышку. Нам абавязкова трэба адарвацца ад глебы, хаця за гэта і даюць па шапцы, хаця далеч выключная і з рачнога адхону. Метраў трыццаць хісткай, збітай са старых бярвенняў канструкцыі. Ды яшчэ метраў пяцьдзесят крывава-чырвонай стромы да вады. Вышка гнецца, коламі ходзіць у небе, як верхавіна сасны. І вось тут ужо сапраўды шалёная вышыня, бо тут не па сабе, бо гэта не ўтульная кабіна самалёта, а падаць дальбог усё адно, ці з самалёта, ці адсюль. Аператар ледзь не зрываецца, але я падтрымліваю яго, а заадно і важкую камеру “Конвас”. Але ў мяне за плячыма восем кілаграмаў штатыва. Акумулятары, яшчэ розная апаратура, і я ўпускаю экспанометр (мы яго пасля так і не знайшлі), які ляціць праз усю канструкцыю і далей, далей, туды, куды павінен быў зляцець аператар, а магчыма, і я. Што ж, пэўная рызыка – гэта наш хлеб. Але затое як далёка, як непамерна шырака відаць. І праз палявы бінокль, і проста вачыма.

Унізе круглае, крыху размытае з аднаго боку, гарадзішча, валы і затравелыя ірвы, нястомны бег высокай травы на ўсім гэтым і маўчанне, якое пануе тут больш як тысячу год над спевамі жаўрукоў і над спевамі ракі. За ёю азёры старыкоў, скошаныя паплавы, стагі, срэбнае мора лазы і шкляное паветра, у якім калыхаецца далёкі мацерыковы бераг і магутны бор над ім. Злева багатыя хаткі Збарова, сотні чаўноў на беразе, дым вогнішчаў і вясёлкавыя кучы ракушак. Гэта промысел. З іх робяць маціцу, а зрэдку, цяпер вельмі-вельмі рэдка, знаходзяць і рачны жэмчуг.

А там, крыху правей, далёка-далёка, ляжыць са сваімі садамі, з дымкай над заводам згушчанага малака, што корміць столькі людзей на Беларусі і ў свеце, з карпусамі фабрыкі фруктовых він (адных з лепшых у свеце, як кажуць многія, і я ў тым ліку), з майстэрнямі і школамі, з хуткім дымам цягніка на чыгунцы, - там ляжыць “мой зялёны, мой птушыны горад Рагачоў”. Так сказаў аб ім малады паэт Мікола Сурначоў, што ў свае дваццаць восем год, у апошнія дні вайны, загінуў на фронце за гэты зялёны горад і за ўсю гэтую зялёную зямлю.

Як ён вырас за гэтыя гады, што прабеглі з дня гібелі паэта! Я ж памятую адну-адзіную фабрыку на ўвесь горад. Раніцай на яе прывозілі на ламавіку “сыравіну”, а вечарам, на тым жа адным ламавіку, адвозілі “гатовы прадукт”. І дзівак вознік заторкваў сабе ў вачніцу, як манокль, пучок пакулля, каб нехта сказаў:

- Гэта ж толькі беларуская мужыцкая морда можа вытрымаць. Выбіў сабе вока і пакуллем заторкнуў.

Сцёртыя сляды страшэнных руін. І вось у шкельцах бінокля сады і хаты, новыя вуліцы і гнутыя, як лук, масты. А там Дом культуры, старамодную пампезнасць якога крыху скрашвае вельмі добры народны тэатр.

А там, пад магутнымі старажытнымі соснамі, могілкі з капліцамі, адну з якіх узвёў мой дзед. Нядаўна ўлюбёная сасна маці, “генеральша”, якой было пад трыста год і ў развілцы якой можна было сесці дзесяцём, упала галавою ў пясок, з адхону.

І, крыху за ёю, катлавіна з абеліскам. Адтуль у гады вайны і тэрору мае землякі, мае сваякі кожную ноч чулі гукі стрэлаў. Хай будзе праклятае да веку ўсё такое!

А вось, бліжэй, устае пад кронамі ліп і таполяў стары дзедаў дом. Сонечна зелянее ля яго лістота вінаградніка. Іх тысячы на гэтай бласнавёнай зямлі, на жаль, пакуль што толькі “свае”. А трэба было б зрабіць вялікія гаспадаркі на ўсіх прагрэтых, ласкавых паўдзённых схілах гэтых “гор”. Са сваіх, выпрабаваных за сотню з добрым гакам год, беларускіх гатункаў. А лошыцкая вішня, што спее ў канцы мая! А ур’янтоўкі, бэры, сапяжанкі, “валовыя мордачкі”. Усё расце тут, толькі рукі прыкладзі.

Вось бліжэй чалавек у чаўне выцягвае на паліва дубовую палю. Гэта з маста, які калісьці навёў Напалеон. Палі гэтыя зрэдку выцягваюць вось ужо столькі год. Гэта крыху бліжэй за тое месца, дзе быў “паром на бурнай рацэ”, які я апісаў.

Усё змяшалася. Усе эпохі. Унь там мы, ныраючы, абмацалі нямецкі танк, які скінулі ў ваду. Цяпер яго, мабыць, ужо зусім засмактала... А калі перавесці вочы правей – багатыя вёскі, багатыя, нагледзячы на тое, што тут наш, “родненькі”, дняпроў пясочак. Багатыя, бо не толькі пяском, але і нязмерным працалюбствам гэтага народа.

Хаця б тыя самыя Кісцяні ў гусцюшчых шатах векавых дрэў, тыя Кісцяні, дзе фарсіравала Дняпро армія генерала Гарбатава. Дасталося ім у вайну. Часта ўначы бывалі партызаны, а ўдзень удзіраліся немцы, і даводзілася хаваць запасы, прынесеныя для ночы. Колькі я наслухаўся такога ад Улляны Шолахавай з Дняпроўскіх хутароў! Ды не трэба і слухаць. На дзесяткі кіламетраў па адхоне затравелыя сляды акопаў-акопаў-акопаў.

...І вось буслы трапечуць сваімі сцягамі над стрэхамі хат, а мы ідзём за кісцянёўскай арцеллю неваднічых і здымаем іх медныя ад поту і сонца твары, жылаватыя рукі і тое, як ляжаць вяроўкі на напружаных плячах, а ногі цяжка папіраюць зямлю.

Шкляна блішчыць плеўка вады ў ячэях нерата. Кіпіць і гаворыць рознакаляровая рыба: зялёныя палосы, чырвоныя плаўнікі, срэбра лускі...

Там, далей, багатыя чароды над крывым старыком, “падковай”, дзе столькі можна набраць шампіньёнаў або забіць на астраўцы вадзяную курачку і пайсці за ёю ўплаў, бо спаніель не бярэ дзічыны з сушы. Там, дзе можна дапамагчы разгубленай жанчыне завярнуць чараду, якая пайшла “за дажджом”, назад у загон. Тысячы чорна-белых кароў. Качкі ўзлятаюць з праток, і іх, як шпакоў. Раптоўна брохаюць ля чаўна вялізныя, з вясло, самы.

А па берагах курганы і стромы да самых Кісцянёў, да млыноў і фермаў, да сучаснай, дарэчы, чайной, дзе порцыі, нягледзячы, што смачна, ты не з’ясі, гарадскі чалавек.

Парк тут старажытны. А вакол і яшчэ паркі і здзічэлыя сады на месцы былых хутароў. Іх знесла не рэвалюцыя. Усё гэта паадбіралі ў паўстанцаў у 1864 годзе і аддалі, дзе карнікам, а дзе і шэрым князям. І вось паўсюль котлішчы, шыпшына, што вырадзілася з руж, і персідскі бэз у дубовых гаях. І ўва мне нараджаецца помслівасць, і я думаю, як гэта добра, што ўсё гэта адабралі ў іх, ад тых, што расстрэльвалі і здраджвалі, як добра, што і самі яны вымушаныя былі пайсці з наседжаных гнёздаў.

Вось, відаць у бінокль, плыве дзед, бацька якога быў сведкам гэтых падзей. Дзед такі, што перад ловам яго пад рукі садзяць у човен, а вечарам – пад рукі ж – падымаюць з яго, бо не згінаюцца ногі. І ўсё адно ездзіць. І вось спявае і спявае: “Вось як, рабяты, было добра нам са Скоблевым-айцом”. Доўга жывуць тут людзі. Як дняпроў мораны, чорны дуб.

Рака-рака! Як шкада аднаго, таго, што па табе зараз ходзяць толькі пескавозы. Вось у кніжцы “Дняпро і яго сістэма”, 1908 год, напісана: “на ўчастку ад г. Оршы да вусця р. Бярэзіны... ходзяць буксірныя і тэрміновыя пасажырскія параходы”. Зараз іх няма. Ясна, чыгункі, аўтамашыны і самалёты. Але і рэкі, і ты, рака, павінны жыць. Урэшце, сёе-тое і робіцца. Умацаванне берагоў. Краны, якія дастаюць з дна карчы і каменні. Але гэтага мала, хаця дальбог не так цяжка зрабіць Дняпро суднаходным.

Далячынь. Далячынь да самай імглы. Да самага, здаецца, краю любай, роднай зямлі... нездарма прывёў сюды мяне мой шарык, мой калабок.

...Мы спускаемся з вышкі і нас крыху матляе. Я іду па гарадзішчы і пад нагамі маімі чарапкі, наканечнікі стрэл, іржавыя кавалкі крыцы – гэтыя сляды продкаў маіх, што гэтак жа тапталі зямлю, памагалі ёй раджаць і спявалі тыя ж самыя песні, што і ўсе мы.

Спускаюся з берага. Дзед вудзіць, паварочвае да мяне галаву з маладымі сінімі вачыма і ўсміхаецца:

- Спаймаем сцярлядку? – пытае ён.

- Давайце, дзеду.

Ён пачынае весці леску, на якой нешта цяжкае, і… выводзіць рыбу… бутэлечку рагачоўскага яблычнага віна з прывязаным да яе каменем. Дастае яе з дна, з крыніц. І мы ломім хлеб, і мачаем у соль цыбулю і закусваем сырой, пасоленай і паперчанай рыбай. Ямо, паглядаючы на чырвоны захад, на дымы над Свержынскай фабрычкай, на зялёныя шапкі курганоў, на рудыя стромы гарадзішча, на ўвесь гэты радзінны, свой абшар, які і ў Навагрудку, і пад Полацкам, і ў Пінску.

На абшар, на якім ласкава, балюча і добра жыць. І за які, у выпадку чаго, не шкада нават аддаць жыццё.

Разноцветные стеклышки, соединенные в интересную композицию, иными словами — витражи, всегда привлекали внимание любопытных ценителей прекрасного. И не потому, что это один из самых древних видов искусства, а из-за того, что на первый взгляд за внешней простотой и заурядностью витражных работ прячется удивительная ускользающая красота, которая имеет свойство перевоплощаться в зависимости от света. Малейшее изменение освещения — и колорит витража меняется и обретает новые краски и нюансы: от обыденности к праздничности, от очевидности к загадочности, от тоски к радости…

Всего около года Наталья Максакова профессионально занимается освоением техники создания художественного витража. Сегодня в ее коллекции — непередаваемой красоты сувениры, картины, витражные заставки в окна и двери, абажуры, шкатулки, подсвечники и многое другое. Действуя согласно собственной формуле успеха — идти вперед, не боясь начать все сначала, — за довольно короткий промежуток времени женщина смогла достичь высокого мастерства в своем искусстве.

Разноцветные шедевры Натальи Владимировны теперь смогут оценить и рогачевцы. С 28 декабря в музее Народной славы нашего города открылась выставка ее работ на различную тематику: новогоднюю, рождественскую, божественную, тему животных и птиц и т.д. Удивительной красоты и изящества картины не оставят равнодушными ни одного поклонника прекрасного, и подарят сказочное настроение, которое не оставит вас на протяжении всех рождественских праздников.

Выставка продлиться до конца января. Не упустите свой шанс прикоснуться к волшебству.

Виктория РОГОЖНИКОВА.

Фото Раисы БОРОВОЙ.

Наталья МАКСАКОВА со своими работами.

Вот и пробили первые часы нового года. Однако волшебство, подаренное этим чудесным праздником, будет радовать еще не один день. Особое впечатление от Нового года осталось у самых маленьких жителей Рогачевщины.

В самом разгаре — ежегодная новогодняя благотворительная акция «Наши дети», которая стартовала 20 декабря по всей республике и продлится до 10 января. Активно проходит она и в нашем районе.

— В рамках благотворительной акции «Наши дети» были проведены новогодние елки, — рассказывает главный специалист сектора опеки и попечительства отдела образования Рогачевского райисполкома Елена Николаевна Крапицкая. — Так, 27 и 29 декабря на базе СОШ №2 прошли праздничные мероприятия для детей города и района, воспитывающихся в приемных и опекунских семьях. Ученики школы подготовили интересную культурную программу, от которой все ребятишки остались в восторге, что было видно по их веселым улыбающимся лицам и озорному смеху. А 28 декабря в городском Доме культуры прошла районная новогодняя елка, организованная для 300 мальчишек и девчонок со всей Рогачевщины в возрасте от 8 до 14 лет. Управление образования Гомельского облисполкома предоставило всем детишкам сладкие подарки. Особо хочется поблагодарить индивидуального предпринимателя Наталью Терехову, которая оказала спонсорскую помощь в виде мягких игрушек детям, находящимся в социально опасном положении.

— Кроме того, что утренники прошли в каждом учреждении образования района, в рамках акции «Наши дети» состоялся еще ряд мероприятий, — добавляет главный специалист отдела образования Лариса Павловна Ясенецкая. — Так, 23 декабря была организована новогодняя елка для детей Городецкой школы-интерната, а 24 — для воспитанников Журавичского дома-интерната. Также 24 декабря, при участии БРСМ, отдела по делам молодежи и гимназии города Рогачева, прошел утренник и в районной детской больнице. Благодаря данной акции четыре юных рогачевца 23-24 декабря посетили президентскую елку. А 27 декабря 51 ребенок из нашего района съездил на губернаторскую елку. А еще 8 января в рамках республиканской благотворительной программы «Рождественская елка — наши дети» планируется поездка 38 детей из Рогачевского района в Минск, где их ожидает встреча с Митрополитом Филаретом в Свято-Духовом кафедральном соборе, а затем посещение Национального академического большого театра оперы и балета.

Одним словом, детишки не остались без внимания со стороны нашего государства, а новогодние и рождественские праздники запомнятся им как одни из самых светлых и радостных дней в году.

Виктория РОГОЖНИКОВА.

Войти с помощью

 

 

 

  

Яндекс Реклама