Яшчэ ў канцы 19-га стагоддзя ў нашым родным горадзе Рагачове ажыццяўляліся меры па добраўпарадкаванню, утрыманню школ і бальніц. Устаноў культуры. Гэта патрабавала значных сродкаў, якіх не хапала. Таму на дапамогу прыходзілі мецэнаты. Добрым прыкладам мецэнатства ў Рагачове была дзейнасць прадвадзіцеля павятовага дваранства Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары, якія завяшчалі гораду ўсе свае сродкі.

На іх сродкі ў Рагачове былі пабудаваны рэальнае вучылішча, тэатр, багадзельня. У іх уласным доме быў размешчаны гарадскі клуб, гасцініца. Удзячныя рагачоўцы назвалі ў гонар Іолшыных адну з вуліц горада. Але пры Савецкай уладзе яе перайменавалі ў вуліцу Цымермана.

І вось цяпер сесія раённага Савета дэпутатаў прыняла рашэнне назваць новую вуліцу, якая праектуецца паралельна вуліцы Транспартнай імем Іолшыных. Тым самым выказана даніна павагі і памяці людзям, якія многае зрабілі для нашага горада.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

 

 

  

Яндекс Реклама