Рагачоўскі раённы цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства, райкам БРСМ, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і рэдакцыя газеты “Свабоднае слова” праводзяць з 16 лістапада па 28 снежня 2010 года раённую віктарыну “Лепшы знаўца літаратурнай Рагачоўшчыны”. Ставіцца мэта развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў, знаёміць іх з творчым і жыццёвым шляхам літаратараў нашага горада і раёна, замацоўваць навыкі работы з літаратурай. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца моладзь навучальных устаноў і аматары літаратуры і краязнаўства.

Удзельнікі павінны даць разгорнутыя адказы на прапанаваныя пытанні. Мова напісання работ – беларуская або руская. Работы афармляюцца пры дапамозе друкарскіх сродкаў або пішуцца разборлівым почыркам. Тытульны ліст змяшчае наступную інфармацыю: назва віктарыны; прозвішча і імя канкурсанта; назва навучальнай установы, клас, прозвішча, імя і імя па бацьку куратара. Адказы на пытанні дасылаюцца ў Цэнтр турызму і краязнаўства не пазней 28 снежня 2010 года па адрасу: г. Рагачоў, вул. Леніна, 50. Тэлефон для даведак: 4-32-40.

Максім СНЕГІРОЎ.