Знакаміты драматург, публіцыст і крытык Васіль Ткачоў падарыў Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У.Караткевіча 20 экзэмпляраў сваёй новай кнігі «Сцежкі-дарожкі».


Прыхільнікі таленту Васіля Юр’евіча знойдуць у выданні артыкулы, рэцэнзіі і інтэрв’ю, якія наш зямляк запісаў падчас свайго 40-гадовага творчага шляху. Героямі публікацый сталі многія літаратары і тэатральныя дзеячы Беларусі, у тым ліку Іван Шамякін, Мікола Янчанка, Уладзімір Немізанскі і іншыя. Безумоўна, у гэтым спісе знайшлося месца і для Міхася Слівы – пра сябра і земляка лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага напісаў больш, чым пра каго. Адзін раздзел аўтар выдзяліў і для сябе.
Аднак не толькі пра кнігу шла гаворка на сустрэчы, якая прайшла ў свабодным фармаце ў адным са старэйшых будынкаў горада. Пасля цёплых слоў бібліёграфа Наталлі Пыраевай у адрас паважанага госця аўтар новай цікавай кнігі падзяліўся шматлікімі ўспамінамі з розных этапаў драматургічнай дзейнасці, а потым з радасцю адказаў на пытанні рагачоўскіх аматараў літаратуры.   

Алена УДАРЦАВА.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

 

 

  

Яндекс Реклама