На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта пры падвядзенні вынікаў работы па сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна за тры кварталы гэтага года адзначалася, што праз усе каналы рэалізацыі атрыман рознічны тавараабарот у памеры 312,4 мільярда рублёў. Гэта склала 111,6 працэнта прагнознага задання па тавараабароту (пры прагнозным заданні 112,5 працэнта).

У цэлым жа па гандлёвых прадпрыемствах тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў 115 працэнтаў пры прагнозе 113 працэнтаў. Яшчэ лепшыя вынікі ў рабоце ведамаснага гандлю : ААТ “Рагачоўскі МКК” – 133 працэнты, СГЦ “Зарэчча” – 137, ААТ “Жлобінскі мясакамбінат” – 156,3 працэнта, а ў дзяржаўных прадпрыемствах “Мэбля” – 139,9, “Альтаір” – 112,9 працэнта.

Па Гомельскай вобласці тэмп росту кантрольнага паказчыка рознічнага тавараабароту ў цэлым склаў 115,1 працэнта. Рагачоўскі раён па гэтаму паказчыку на 18-м месцы, а за намі ідуць Брагінскі, Кармянскі, Лоеўскі і Хойніцкі раёны.

М. МАКСІМАЎ.