Прамысловыя прадпрыемствы нашага раёна ў першым паўгоддзі 2011 года выпусцілі прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах на суму 342 мільярды 475 мільёнаў рублёў. У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года тэмп росту вытворчасці прадукцыі склаў 137,3 працэнта. Аб гэтым рэдакцыі паведамілі ў аддзеле статыстыкі Рагачоўскага раёна.

Згодна статыстычным даным, арганізацыі, падначаленыя рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, павялічылі выпуск прадукцыі на 118,2 працэнта, арганізацыі, падначаленыя мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, - на 134,4, юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці – на 160,6 працэнта.

М. КАВАЛЬСКІ.

Недостаточно прав для комментирования. Войдите на сайт используя социальные сети.

Войти с помощью

 

  

Яндекс Реклама